«Канікулы без дыму і агню»

«Канікулы без дыму і агню»

12.06.2019 Выкл. Автор admin

 12 чэрвеня ў аг. Круцілавічы ў аздараўленчым летніку «Весяльчак» дзень МНС. У рамках акцыі  «Канікулы без дыму і агню» рабяты сустрэліся з супрацоўнікамі МНС, якія правялі цікавую пазнавальную віктарыну «Бяспечныя паводзіны ўлетку», расказалі і прадэманстравалі сваё прафесійнае абсталяванне, паказалі работу пажарнай машыны ў дзейнасці. Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі раздавалі выхаванцам брашуры аб правілах бяспечных паводзін у лесе, на вадаёме, у час навальніцы.