Канцэрты на свяце Вышыванкі

Канцэрты на свяце Вышыванкі

25.06.2017 Выкл. Автор admin

Канцэрты на свяце Вышыванкі

У госці да наваельнянцаў завіталі артысты з Карэліцкага раёна –  народны ансамбль песні “Вечарынка”. Артысты спявалі беларускія песні, жартавалі, прапаноўвалі гледачам паспяваць і патанчыць.

Народны тэатр гульні “Прымакі” з Дзятлава зладзіў гульнёвую праграму, да ўдзелу ў якой запрасіў прадстаўнікоў моцнай і слабой паловы. А прадстаўленне ўзорнага тэатра роставых лялек паглядзелі з задавальненнем і дарослыя, і дзеці.

На працягу свята працавала выстава-продаж вырабаў народных майстроў Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, дзіцячыя атракцыёны, батут, можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца салодкай ватай, марожаным, папкорнам.