Канцэртная праграма “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”

Канцэртная праграма “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”

27.07.2018 Выкл. Автор admin

27.07  працаўнікі   СКБ  аг.Белагурна, сумесна з  прафкамам КСУП “Белагурна” і Мяляхавіцкім  сельскім Саветам  здзейснілі аб’езд  палёў КСУП з канцэртнай праграмай “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”. Удзельнікі вакальнага  гурта  “Аднавяскоўцы” спявалі песні для камбайнераў, вадзіцеляў і  працаўнікоў  складоў. Артысты жадалі  удзельнікам Жніва 2018 года моцнага здароўя, бадзёрасці духу, вытрымкі і добрага надвор’я.