На святочную праграму да Дня яднання Беларусі і Расіі запрасілі дзятлаўчан работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці разам з самадзейнымі артыстамі Дзятлаўшчыны.
Вядучыя праграмы Улад Ракуць і Улад Чарняўскі ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаваў, а менавіта калі 2 красавіка 1996 года прэзідэнтамі дзвюх краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”. З таго часу мінае 21 год.
Слайды пра Беларусь і Расію дапоўнілі аповяд пра палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва дзяржаваў і народаў. Прысутным было прапанавана паслухаць песні пра Беларусь і Расію. Іх выканалі Валерый Макарчык, Яна Мармыш, Улад Ракуць, Іван Кашко, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна, Ганна Губко. Кампазіцыю “Птушкі” прапанавалі ўдзельнікі цыркавой студыі “Марсі”.
Фінальным акордам канцэртнай праграмы стала выкананне песні “Беларусь”.