Канцэртна-юмарыстычная праграма

Канцэртна-юмарыстычная праграма

25.12.2018 Выкл. Автор admin

Сёння, 25 снежня, у кожны дом вернікаў-каталікоў увайшло вялікае свята — Нараджэнне Хрыстовае. У канцы такога светлага дня дзятлаўчане сабраліся ў актавай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе ладзілася канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Душэўнымі песнямі «разагравалі» зал артысты нашага раёна — Ганна Харлінская, вакальная група сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.Замілаванне на тварах прысутных выклікалі маленькія ўдзельнікі дзіцячай танцавальнай студыі «Сунічкі». Дзяўчаты ў касцюмах кацянятаў паказалі, здаецца, увесь спектр эмоцый: ад суму да шчырай радасці.Вядома ж, і незвычайным танцам пад падзёрую музыку здзівілі.

Як узгадвалася, свое таленты да нас прыехалі прадэманстраваць знакамітыя беларускія артысты. Пасля вясёлага і трохі забіяцкага дзіцячага нумару на сцэну выйшаў саліст дзяржаўнага моладзевага тэатра эстрады Яўген Ермалковіч з лірычнай кампазіцыяй.

Артыст павіншаваў дзятлаўчан з вялікім святам і адзначыў, што такой цеплыні і шчырых вачэй, як у прысутных, ён не бачыў у іншых гарадах.

На сцэне выступалі таксама Уладзімір Аўчук і Мікіта Ісаеў. Артысты прывезлі разнажанравыя праграму. Гучалі і класічныя песні, і папулярныя шлягеры.

Не абыйшлося і без гумару.

Такі святочны канцэрт — гэта добры пачатак тых мерапрыемстваў, якія будуць радаваць жыхароў Дзятлаўшчыны ў калядныя і навагоднія дні.