Канцэрт у вёсцы Ведравічы

Канцэрт у вёсцы Ведравічы

28.07.2018 Выкл. Автор admin
28 ліпеня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» выехаў у вёску Ведравічы Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, дзе іх, з нецярпеннем чакалі гледачы, а артысты не расчаравалі. Канцэртная праграма «Добры дзень, суседзі!» была прысвечана Году малой радзімы.
Канцэртная праграма была вельмі разнастайная. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў, спагадлівасці і зацікаўленасці саміх жыхароў, канцэрт стаў сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для саміх артыстаў.
Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, бо артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім майстэрствам, але і душэўным цяплом. Пасля выканання некалькіх песень, слухачы не змаглі ўседзець на месцы і пусціліся ў скокі. Настрой прысутным падымалі любімыя песні і жарты. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы, пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожнае выступленне сустракалі гучнымі апладысментамі. Канцэртная праграма нагадвала хутчэй сяброўскую сустрэчу старых і добрых сяброў. На хвалюючыя пытанні жыхароў вескі Ведравічы адказала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.
Душэўна, з гумарам і па-сямейнаму непрыкметна праляцеў час. Задаволеныя гледачы доўга не адпускалі дарагіх гасцей, дзякавалі за добры настрой і жадалі творчых поспехаў. А самі артысты з прыўзнятым настроем вярталіся дадому, будучы ўпэўненыя, што наперадзе новыя сустрэчы з гледачом.