
Канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга»
Свята лёну ў Дварцы: канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга»
Спадабалася дварчанам выступленне цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга” з Мінска.Артысты не толькі выконвалі цыганскія песні і танцы, але і паказалі абрад «Цыганскага вяселля». Ролі ў ім запрасілі выканаць мясцовых жыхароў.Артысты выканалі цыганскія прыпеўкі, танцы цыганоў Персіі, танец з цыганскімі лялькамі.Артыстаў актыўна падтрымлівалі гледачы, заўзята танчыла дзятва.Публіка была ў захапленні ад яркіх фарбаў, рытмаў, прыгожых дзяўчат і хлопцаў.