«Калядныя забавы

«Калядныя забавы

07.01.2021 Выкл. Автор admin

Святочная канцэртная праграма “Калядныя забавы” прайшла на галоўнай плошчы горада Дзятлава.

Добры настрой і станоўчыя эмоцыі дарылі гасцям свята артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Гасцей свята зацікавілі традыцыйныя калядныя гульні ад Казы і Бусла: ад удзельнікаў спаборніцтваў патрабавалася як мага хутчэй закруціць ручнік, заплесці самую доўгую і прыгожую касу з паясоў, сабраць ланцужок для карагода. Напрыканцы гульняў найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

Падчас свята прагучала шмат пажаданняў. Перадаючы па крузе мікрафон, кожны жадаў адзін аднаму моцнага здароўя, дабрабыту, міру, поспехаў і калядных цудаў.