
«Калядныя сустрэчы»
Каляды… Чаканае і таямнічае свята… Яно не падобнае ні да
якога іншага…
Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з творчым
калектывам Дварэцкага ДК запрасіў да сябе на традыцыйныя “Калядныя сустрэчы” 16 студзеня сталых людзей Дзятлаўшчыны ў танцавальную
залу Цэнтра культуры. Распачыналася сустрэча з прывітальнай песні калядоўшчыкаў “Каляда, каляда…”. У сваю чаргу ўсе
прысутныя сустракалі артыстаў гарачымі апладысментамі.
Весела бавілі час, гулялі ў гульні, танчылі пад вясёлыя песні артыстаў і гадалі.Усе прысутныя ўспаміналі і дзяліліся, як гэта праходзіла ў свой час. Паспытаць, што чакае кожнага з прысутнага ў гэтым годзе спрабавалі разам з суседкамі “Марысяй” і “Адэляй”.
На гадзiну усе забыліся аб усіх клопатах і павесяліліся ад душы!