«Ішла Каляда»

«Ішла Каляда»

18.01.2017 Выкл. Автор admin

«Ішла Каляда»

        Вось і надыйшлі доўгачаканыя Калядныя святкі са сваімі песнямі, гульнямі, забавамі і калядаваннем. Забавы доўжацца не адзін дзень і кожны з іх насычаны сваімі цудадзействамі. Вось у адзін з такіх святочных вечароў і наведаўся «народны» тэатр-студыя гульні «Прымакі» у санаторый «Альфа-Радон». З пачатку гучалі вясёлыя задорныя беларускія песні, музычныя найгрышы і інш. Затым гурт з’явіўся у выглядзе калядоўшчыкаў: з буслам насатым, мядзведзям калматым, і казою шэраю вясёлаю. Тут і у гульні гулялі, і куццю варылі, варажылі да танчылі. З каляднай зоркаю у руках казалі пажаданні, каб на будучы год спраўдзіліся. Сустрэча адбылася вельмі цікавай і вясёлай, і дзякуем адпачываючым за актыўны удзел у праграме. А развітваліся з надзеяй зноў сустрэцца у будучым годзе.