
«І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй»
«І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй»
«І няма ў цэлым свеце выдатней, роднай вёскі маёй» пад такой назвай 28 мая прайшло свята вёсак-суседак Варакомшчына і Рабкі падрыхтаванага аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». Распачала свята старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Яна зазначыла, што вёска-гэта незабыўная казка, куды хочацца вярнуцца ізноў і ізноў. Вядучая Таццяна Буча запрасіла аднавяскоўцаў зазірнуць у учарашні дзень, у гісторыю нашых вёсак, іх людзей. І не для простай цікавасці, а каб яшчэ раз зразумець, адчуць з чаго мы пачыналі,каб аддаць павагу дзядам і бацькам нашым. На працягу свята ўшаноўвалі самых старэйшых жыхароў вёсак: вёска Варакомшчына Лазовік Ніна Міхайлаўна 87 гадоў. Вёска Рабкі:Талкун Віктар Паўлавіч 93 года, Нагорная Алена Станіславаўна 93 года. Самых маленькіх — Куркоўскага Аляксея Васільевіча 28.05.2015, Баравіка Яўгена Андрэевіча 26.03.2015.
Дарылі музычныя падарункі юбілярам, якія адзначылі і якія яшчэ будуць адзначаць свой юбілей.
Перад пачаткам свята быў аб’яўлены конкурс на лепшую сядзібу, двар, квятнікі інш. Вынікі намінацый падвяла і ўручыла падзячныя лісты і каштоўныя падарункі Ганна Мікалаеўна Жых. На працягу свята святочны настрой дарылі; ансамбль народнай песні «Суседачкі», Насця Бортнік, Мілана Падліпская, Яўгенія Анушкевіч, Дарына Заваротная.