Дзятлаўчане рыхтуюцца да святкавання Дня Перамогі

Дзятлаўчане рыхтуюцца да святкавання Дня Перамогі

03.05.2019 Выкл. Автор admin

Набліжаецца знамянальная дата для ўсяго беларускага народа – Дзень Перамогі.

Па ўсёй краіне ідзе падрыхтоўка да гэтага свята.

Не засталіся ў баку дзятлаўчане і жыхары раёна. Горад Дзятлава і кожны аграгарадок прыбраны і ўквечаны. У райцэнтры працуюць фотазоны. Усе жадаючыя могуць сфатаграфавацца ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, у кінатэатры “Спадарожнік”, у Доме гандлю на другім паверсе, у школах горада.