
Дзень актыўнага адпачынку “Вясна прыйшла”
25 сакавіка ў СКБ аг.Белагурна адбыўся дзень актыўнага адпачынку “Вясна прыйшла”. На мерапрыемства запрашаліся бацькі і дзеці.У праграме мерапрыемства прынялі актыўны удзел сем’і Ключэняў Вольгі Дмітраўны і Сяргея Сяргеевіча,сям’я Кашчук Дмітрыя Дмітрыевіча і Святланы Іванаўны, Лазарэнка Марыны Васільеўны. Удзельнікам мерапрыемства прапаноўваліся гульні і танцы. Прыемна было назіраць як бацькі разам з дзецьмі актыўна і карысна адпачывалі.