
Дабрачынная акцыя «Працягні руку дапамогі»
4 снежня творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ» пабываў у гасцях у Галіны Браніславаўны Красоцкай, якая пражывае ў вёсцы Явар, з дабрачыннай акцыяй «Працягні руку дапамогі», прымеркаванай да Мiжнароднага дня iнвалiдаў. Сустрэлі нас вельмі прыветліва. Цёплыя словы, салодкія падарункі прыйшліся Галіне Браніславаўне па душы, яе вочы зіхацелі ад радасці.
Гэта, далёка не чароўная палачка, якая зможа вярнуць зрок, але яшчэ адна магчымасць дапамагчы людзям, падтрымаць іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Бо, як кажуць, дабрыня, здольная змяніць многае.