Вас памятае свет уратаваны. Гэтыя мясціны прамаўляюць да нашых сэрцаў (+відэа)
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, зацверджаны рашэннем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, трагічная і памятная дата ў календары. Менавіта ў гэты дзень вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд, даведаўшыся пра набліжэнне саюзных войскаў, паднялі ўзброенае паўстанне. Яны захапілі лагер, перабіўшы ахову, і тым самым выратавалі сябе ад знішчэння, якое рыхтавалі ім гітлераўскія карнікі. У гэты памятны дзень ва ўрочышчы Курпяшы, каля помніка па-зверску забітым фашыстамі вязням Дзятлаўскага гета, адбыўся мітынг-рэквіем. Памяць мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна, вучні гарадскіх школ, духавенства. – Усяго на тэрыторыі Германіі і акупаваных ёю краін дзейнічала больш за 14 тысяч канцлагераў, праз якія за гады вайны прайшлі 18 мільёнаў чалавек, ад 5 да 7 мільёнаў з іх – грамадзяне Савецкага Саюза. Выжылі крыху больш за мільён, – агучылі трагічную статыстыку вядучыя Анастасія Голуб і Аляксандр Раеўскі. Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка ўзгадаў трагічныя падзеі ваенных гадоў: ‒ 11 красавіка ўвайшло ў сусветную гісторыю як дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мы смуткуем па ўсіх, хто стаў ахвярай бесчалавечнай нацысцкай палітыкі знішчэння цэлых народаў. Сёння мы сабраліся на адным з самых крывавых месцаў Дзятлаўшчыны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі было ўчынена жорсткае злачынства супраць мірнага насельніцтва. Кожны з нас схіляецца перад мужнасцю тых, хто і за калючым дротам канцлагераў заставаўся верным сумленню, хто ўмеў па-сапраўднаму змагацца, у кім заставалася святло надзеі. І галоўная наша задача – зрабіць усё магчымае, каб пакаленні, якія жывуць у мірны час, помнілі аб страшных выпрабаваннях. Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава расказалі пра гісторыю ганення і знішчэння яўрэяў на Дзятлаўшчыне, трагедыю добрых, таленавітых мірных людзей, жыццё якіх заўчасна абарвала вайна. У гэты дзень аб міры на беларускай зямлі і спачыне несмяротных душаў тых, хто не дажыў да Перамогі, памаліліся прадстаўнікі духавенства. – Гэтыя маўклівыя мясціны прамаўляюць да нашых сэрцаў, нашых душаў, – заўважыў настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко. – Мы дзякуем нашым гераічным продкам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, за дар жыцця, мірнае неба, радасць, якую мы маем. Бо яны аддалі сваё жыццё, каб мы сёння жылі. – Зямля, дзе нашы карані, дзе нарадзіліся дзяды і прадзеды, свяшчэнная для кожнага з нас. І мы, як некалі нашы продкі, павінны быць гатовы абараняць Айчыну нават цаной свайго жыцця, – дадаў клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі да помніка кветкі, вянкі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Детство без жестокости и насилия»
Отделом по работе с детьми и молодежью Центра культуры для учащихся школ г. Дятлово в рамках республиканской профилактической акции «Дом без насилия» проведена тематическая программа «Детство без жестокости и насилия», с приглашенным психологом УЗ «Дятловская центральная районная больница». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Огонь твой друг, но чуть не так, и он твой враг»
10 апреля творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры» проведена познавательно-игровая программа «Огонь твой друг, но чуть не так, и он твой враг». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
#Беларусьпомнит#
10 апреля в преддверии Международного дня освобождения узников фашистских концлагерей, коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, совместно с секретарем совета ветеранов навестили 99-летнего узника Сергея Федоровича Рябец из деревни Хоробровичи. В жизни этого человека было немало испытаний, многие из них до сих пор тревожат его сердце, особенно те, что связаны с Великой Отечественной войной. Сергей Федорович был подростком, поэтому во время оккупации его вместе с другими молодыми соотечественниками вывезли на работу в Германию, где он был несовершеннолетним заключённым узником. В чужой стране в памяти будучи ребенком помнятся чувства голода, депрессии, постоянной усталости. Как он отмечает, среди врагов были разные люди: один мог натянуть кнут за плечи для веселого настроения, а другой позволял немного отдохнуть. Некоторые немецкие «фрау» тоже жалели голодных заключённых подростков. Поскольку кормить таких рабочих населению было категорически запрещено, женщины тайно размещали для них еду в разных местах, чтобы дети находили и укрепили свои силы. Вспоминая все эти ужасы детства, Сергей Федорович пожелал молодому поколению ценить и беречь все то что они имеют. Артисты вручили ему подарки, цветы, пожелали здоровья, долголетия и бодрости духа.#беларусьпомнит. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С наилучшими поздравлениями!
10 апреля творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры», совместно с председателем Дворецкого сельисполкома поздравили узницу Стукач Валентину Михайловну с Днем освобождения узников фашистских концлагерей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Зваротны адлік: “80 дзён да вызвалення”
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”. З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запускае сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”, аб якім расказала загадчыца метадычнага аддзела Марына Лукіянец: – Праект стартуе 15 красавіка і прадоўжыцца да 3 ліпеня – Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Работа паспрыяе фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, найперш у падрастаючага пакалення, праз уключэнне навучэнцаў і моладзі разам з людзьмі старэйшага ўзросту ў дзейнасць па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны малой радзімы. – Што адбудзецца са стартам праекта? – На web-сайце Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “запусціцца” каляндар-гадзіннік зваротнага адліку часу да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, упрыгожаны лагатыпам і сімволікай Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У клубных установах запрацуюць тэматычныя куткі і фотазоны праекта, а на іх інфармацыйных стэндах – календары-гадзіннікі. Яшчэ будуць рэалізоўвацца чэлендж, міні-праекты, акцыі, па выніках якіх у дзень свята ў горадзе разгорнуць работу тэматычныя пляцоўкі. – Раскажыце пра іх больш падрабязна. – Для жыхароў раёна Цэнтрам культуры будзе запушчаны інтэрнэт-чэлендж “Песня тыдня”. На працягу 11 тыдняў (да 3 ліпеня) у 12 гадзін у афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак пад хэштэгам #Песнятыдня#Песниовойне будзе размяшчацца аднахвіліннае вакальнае выступленне. Выканаць песні 1941-1945 гадоў або кампазіцыі сучасных аўтараў можа любы жадаючы, незалежна ад узросту. Падарожжа па Дзятлаўшчыне прадоўжыць раённая акцыя “Равеснікі вызвалення” па ўшанаванні юбіляраў, якія нарадзіліся ў 1944 годзе. Пачне сваю работу яшчэ адна культурна-асветніцкая акцыя “Чытаем дзецям аб вайне – чытаюць дзеці аб вайне”, а лепшыя выступленні дзяцей і дарослых пабачым 9 мая і 3 ліпеня на літаратурна-музычных пляцоўках. У кожным аграгарадку адначасова 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр генацыду беларускага народа пройдзе мемарыяльная акцыя “Свечкі памяці”. Каля помнікаў запаляць свечкі ў памяць абаронцаў Айчыны, афіцыйны старт акцыі адбудзецца ў гарадскім скверы каля мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. На плошчы 17 Верасня ў дні ўрачыстасці 9 мая і 3 ліпеня пройдзе гарадская акцыя “80 кадраў аб вайне” з тэматычнай выставай. Сучасныя гледачы любяць такія кінастужкі. Ад звычайнага кіно іх адрознівае тое, што сюжэт заўсёды ўключае фрагменты гісторыі. Будуць рэалізаваны і два міні-праекты. Першы – “Каб памяталі” па стварэнні відэаролікаў успамінаў дзяцей ветэранаў, вязняў, мірных жыхароў пра Вялікую Айчынную вайну, вызваленне, Дзень Перамогі, баявых таварышаў. У рамках другога міні-праекта “Памяць, якой не будзе забыцця” ў клубных установах пройдуць дыялогавыя пляцоўкі з падрастаючым пакаленнем, работнікамі ваенкамата, краязнаўцамі. Спадзяюся, сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення” ў поўнай меры адлюструе ўсе грані мужнасці і подзвігу беларускага народа, памяць аб якіх мы павінны захоўваць і перадаваць нашчадкам. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
💐С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ💐
В рамках проекта «Глубинкой жива Беларусь» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения поздравил с 90-летним юбилеем Добриян Екатерину Михайловну из агрогородка Хвиневичи. 90 летний юбилей – не просто цифра в календаре, это праздник, на котором собраны все краски и оттенки жизни. Долгая жизнь Екатерины Михайловны наполнена историями и воспоминаниями, но за все свои прожитые годы она сумела сохранить доброту, радость жизни и улыбку на лице. Артисты поздравили именинницу с праздником, вручили памятные подарки и порадовали юбиляршу музыкальным поздравлением. Долгожительница была полна счастья, наслаждалась песнями её молодости и с удовольствием подпевала.
«С Днем рождения, милый друг!».
9 апреля в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошел праздник именинника «С Днем рождения, милый друг!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Говорим о любви»
7 апреля в агрогородке Гезгалы прошла концертная программа артистов Гродненской областной филармонии «Говорим о любви». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Концерт артистов Гродненской филармонии
7 апреля в Доме культуры г.п. Новоельня прошла концертная программа артистов Гродненской филармонии. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.