Рубрика: Новости

У культуры Дзятлаўшчыны – новы аўтобус

Новая транспартная адзінка набыта за сродкі раённага бюджэту. Як вядома, без работнікаў культуры не абыходзіцца ні адно свята, і не важна ладзіцца яно на гарадской сцэне ці ў сельскай глыбінцы, а праходзіць павінна прыгожа, урачыста, звонка. Для калектыву раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прыбыццё новага МАЗ-281040 на шаснаццаць пасажырскіх месцаў плюс вадзіцельскае стала адметнай падзеяй. Ключы ад яго вадзіцелю Сяргею Варэйку ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Кіраўніцтва раёна надае шмат увагі сферы культуры і не пакідае яе без падтрымкі, – зазначыў Вадзім Аляксандравіч. – Як заўважылі дзятлаўчане і госці раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, не так даўно на сцэне былі ўсталяваны вялікія экраны, якія значна павысілі якасць і ўзровень мерапрыемстваў. Цяпер з бюджэту выдзелены сродкі на камфортны пасажырскі мікрааўтобус, упэўнены, што ён дапаможа работнікам культуры заўжды быць мабільнымі і ўсюды паспяваць.   – У параўнанні з аўтобусам “Неман”, які знаходзіўся ў нас у эксплуатацыі 15 гадоў, ён больш кампактны, цёплы, з мяккімі сядзеннямі, зручны для дальніх паездак, – ацаніў новы транспартны сродак загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько. – Да таго ж гэты мікрааўтобус працуе на дызпаліве, крыху менш спажывае, а таму дазволіць яшчэ і эканоміць. Мы шчыра ўдзячны кіраўніцтву і асабіста старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму за такі патрэбны і зручны падарунак. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.07.2024 Выкл.

С визитом добра, радости и песни

Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, в рамках празднования 80-ти летия освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков провел концертно-тематическую программу «Песни Великой Победы», для жителей отдаленных деревень: Беляки, Буйки, Гиричи. Для всех собравшихся гостей артисты исполнили песни военных лет, в которых музыка и слова, ещё раз напомнили о том, как важно беречь мирное небо над головой. Понимание того, что память о Великой Победе должна быть живой и передаваемой из поколения в поколение, объединило всех присутствующих воедино. Участники концерта не только подарили жителям отдаленных деревень прекрасное времяпровождение, но и пробудили в них чувства патриотизма и гордости за свою страну. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.07.2024 Выкл.

Встреча гостей из России

      23 июля творческие работники филиала «Дворецкий Дом культуры» встретили туристическую группу из разных регионов России. Гости познакомились с музейной экспозицией «Побытавая культура беларускага селяніна», а также активно приняли участие в мастер-классе по лозоплетению от мастера Балыкова Сергея. Сделанные своими руками корзиночки гости оставили себе на память о Беларуси Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.07.2024 Выкл.

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: мастацтва гліны і агню

Мастер-класс от мастера керамиста Анатолия Кардаша по изготовлению изделий из глины для туристической группы из России, п. Новоельня Дятловский район Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.07.2024 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. Праз выпрабаванні лёсу да мірнага жыцця

Ясным ліпеньскім днём у вёску Мядзвінавічы ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” завітаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Іван Кашко, Ірына Бакшук і Святлана Венская падрыхтавалі цёплыя, як летні дзень, віншаванні для мясцовай юбіляркі Тэрэзы Касцюк. Госці прывезлі доўгажыхарцы кветкі, прысмакі і яркую песенную паштоўку. Яны жадалі Тэрэзе Карлаўне моцнага здароўя, бадзёрасці духу, светлых ясных дзён, аптымізму і мірнага неба над галавой. Наша зямлячка расказала артыстам сваю няпростую жыццёвую гісторыю і падзялілася сакрэтам даўгалецця. Нарадзілася яна ў  вёсцы Пархуты ў сям’і сялян. На жаль, дзяцінства Тэрэзы апаліла Вялікая Айчынная вайна. Не ўсе падзеі таго цяжкага перыяду захавала дзіцячая памяць, але некаторыя назаўжды ўрэзаўся ў яе. – Карнікі тады з’явіліся нечакана, – ўзгадвае юбілярка. – Калі жыхары вёскі зразумелі, што ворагі блізка, пачалі хавацца ў вялікім зарасніку алешніка. Аднак, прасядзеўшы там некалькі дзён, людзі  вымушаны былі вяртацца ў свае хаты, бо ў кожнай сям’і была гаспадарка, ды і не маглі мы нават падумаць, што фашысты будуць так здзекавацца. Спыніўшы на хвілінку свой невясёлы аповед Тэрэза Карлаўна ўздыхнула, паправіла хустку, набраўшыся сіл, прадоўжыла: – Калі жыхары Пархутаў вярнуліся, карнікі сагналі іх на адзін канец вёскі, павыганялі жывёлу, а хлявы і хаты запалілі на вачах у напалоханых людзей. Зразумеўшы, што нічога добрага не будзе, маці падхапіла мяне на рукі і шчыльна прыціснула да грудзей, каб, калі будуць расстрэльваць, то забілі разам. Мне, малой, было жудасна глядзець, як палыхаюць хаты, як яны дыхаюць пякучым паветрам на нас. Кожны з болем углядаўся ў полымя, якое паглынала маёмасць, ператвараючы ў попел. Некалькі чалавек немцы застрэлілі, бо яны паводзілі сябе ўзрушана. Астатніх пагналі ў Слонім. Там нас трымалі ў халодных памяшканнях, есці давалі чарпак пустой поліўкі ды кавалачак хлеба. Мужчын пасадзілі асобна, час ад часу прымушалі працаваць. Юбілярка расказала, як аднойчы ёй захацелася наведаць тату, які недалёка пасвіў авечак. Ворагі ведалі, што ён не будзе ўцякаць, бо расстраляюць усю сям’ю. Аднак паход Тэрэзы да бацькі скончыўся драматычна: карнікі моцна пабілі палкай матулю дзяўчынкі, Алену Аляксандраўну, павучаючы, каб больш не адпускала дзіця. Па словах Тэрэзы Карлаўны, прасядзелі яны пад арыштам некалькі месяцаў. Калі ж байцы Чырвонай арміі былі на подступах да Слоніма, немцы сагналі мужчын і павезлі ў Германію ў канцлагер, а жанчын і дзяцей пакінулі. Нашы потым усіх адпусцілі дамоў. У спаленую вёску вярталіся з надзеяй адшукаць хоць што-небудзь прыдатнае з маёмасці, што не пашкодзіў агонь. Але на папялішчы чакала расчараванне. Тады вяскоўцы пайшлі ў лес капаць сабе зямлянкі. – З дошчак складвалі ляжанкі, рабілі невялікія печкі, каб сагрэцца, ды хоць што-небудзь прыгатаваць, у лесе збіралі грыбы-ягады, дзікае шчаўе, сурэпіцу, ядомыя травы, каб не памерці з голаду, –прадаўжала ўспамінаць Тэрэза Карлаўна. – Наша сям’я доўга не ведала дзе бацька, ці жывы ён. На шчасце, тата выжыў, але вярнуўся цяжка хворы, да канца свайго нядоўгага жыцця хадзіў на мыліцах – так на здароўі адбілася знаходжанне ў канцлагеры. Калі вайна скончылася, сельсавет пачаў выдзяляць пагарэльцам драўніну на хаты. Вяскоўцы радаваліся, калі нарэшце перабіраліся ў прыдатнае жыллё. Паступова ўсё наладжвалася, бо быў мір. Тэрэсза вырасла, сустрэла сваё каханне – Івана Касцюка, пажаніліся. Муж славіўся як добры будаўнік, у сям’і падрасталі трое сыноў. Тэрэза Касцюк амаль 35 гадоў адпрацавала на жывёлаводчай ферме, Іван Міхайлавіч – сталяром. Пасля смерці мужа адзін з сыноў набыў хату ў Мядзвінавічах, забраў матулю бліжэй да сябе. Тут яна жыве чацвёрты год, мае невялікі агарод, некалькі курачак і таленавітага вартаўніка-сабачку, які ўвесь час “падпяваў” артыстам, пакуль яны віншавалі імянінніцу песнямі. Разважаючы пра рэцэпт свайго даўгалецця, Тэрэза Карлаўна выказала меркаванне, што гэта задаволенасць жыццём. Пасля страшных ваенных выпрабаванняў мірныя дні здаваліся шчаслівымі, а цяпер і наогул, на думку юбіляркі, усё вельмі добра: ёсць пенсія, спакой, камфорт. Яна вельмі ўдзячна Прэзідэнту, што клапоціцца аб пажылым насельніцтве, што ў Беларусі шмат сацыяльных выгодаў. Напрыклад, самой доўгажыхарцы па гаспадарцы дапамагае добразычлівая, старанная сацыяльная работніца Сняжана Кулік, якую бабуля лічыць блізкім чалавекам. Маладому пакаленню Тэрэза Касцюк пажадала быць здаровымі, жыць у міры і згодзе, берагчы і шанаваць адзін аднаго. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.07.2024 Выкл.

«Весёлые шумели»

21 июля творческим коллективом «Даниловичский ДК» проведена игровая программа для отдыхающих палаточного лагеря «Экотурист». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 21.07.2024 Выкл.

А вы когда нибудь танцевали в лаванде?)

Участники любительского объединения «Элит Данс» Центра культуры г. Дятлово в гостях у хозяев Лавандового поля Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.07.2024 Выкл.

В Козловщине прошёл праздник посёлка «Чтобы помнили»

Жители городского посёлке Козловщина отметили праздник, посвященный 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.07.2024 Выкл.

«Ни минуты покоя»

19.07. творческим коллективом «Даниловичский ДК» проведена спортивно игровая программа «Ни минуты покоя» в рамках проекта «Территория здоровья». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 19.07.2024 Выкл.

«Золотой возраст»

          Творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения поздравил с 85-летием долгожительницу из деревни Стрела Дятловского района Шаркут Валентину Константиновну. В свой «золотой возраст», Валентина Константиновна остаётся активной и энергичной, полной жизненных сил и энтузиазма. Артисты поздравили юбиляршу с Днем рождения и исполнили песни её юности, где каждая нота проникла в сердце, и перенесла именинницу в самые счастливые моменты её жизни. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.07.2024 Выкл.