Рубрика: Новости

“Наш жывёлавод”

“Наш жывёлавод”          Другі год Дзятлаўскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, мэта якой – заўважыць і адзначыць старанных і паспяховых жывёлаводаў раёна. Падзячнымі пісьмамі РК прафсаюза і падарункамі адзначаны ўжо многія работнікі жывёлагадоўчай галіны. А ў сераду, 1 сакавіка, у Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў работы ў галіне жывёлагадоўлі раёна за 2016 год, арганізаванае раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК. Да запрошаных на ўрачыстасць звярнуўся старшыня райвыканкама А. Дубовік: – Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу! Сёння мы падводзім вынікі ў галіне жывёлагадоўлі. Я лічу, што гэта павінна стаць традыцыяй і святам для ўсяго раёна. Вы, працаўнікі фермаў, комплексаў, спецыялісты зааветэрынарнай службы, вырабляеце 68 працэнтаў прадукцыі сельскай гаспадаркі. Раз у год вы бераце невялікую паўзу і аглядваеце вынікі сваёй працы. Работу жывёлаводаў нельга спыніць, у ёй няма выхадных. Таму ваша свята – гэта магчымасць падвесці вынікі і намеціць шлях, па якім трэба рухацца далей: павялічваць пагалоўе, нарошчваць паказчыкі. Вашымі рукамі вершыцца галоўнае – забяспечваецца дзяржаўная харчовая бяспека. У раёне развіваюцца малочная і мясная жывёлагадоўля, новыя галіны для нашага раёна – авечкагадоўля і трусагадоўля, стабільна функцыянуе свінагадоўчы комплекс па адкорме і дарошчванні «Варакомшчына» ААТ «Граніт-Агра». Вытворчасцю свініны займаюцца КСУП «Русь-Агра» і ААТ «Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў». Асаблівы гонар і хвала жывёлаводам, якія дамагліся самых высокіх вынікаў. Лідары ў вытворчасці малака – КСУП «Жукоўшчына» і ААТ «Граніт-Агра». У названых гаспадарках надой на карову склаў адпаведна 6 035 і 5 868 кілаграмаў. Варта станоўча адзначыць работу малочнатаварнага комплексу «Краглі» КСУП «Жукоўшчына» (загадчыца Таццяна Уладзіміраўна Галавенка), МТФ “Круцілавічы” ААТ «Граніт-Агра» (загадчык Сяргей Анатольевіч Смурага), МТФ “Зачэпічы” КСУП «Жукоўшчына» (загадчыца Тарэса Вітольдаўна Калодка), МТК “Таркачы” ААТ «Граніт-Агра» (загадчыца Наталля Фёдараўна Калодка). Найлепшых вынікаў у гадоўлі буйной рагатай жывёлы дасягнулі ААТ «Граніт-Агра», КСУП «Хвінявічы», КСУП «Жукоўшчына», працаўнікі асобных фермаў, такіх як ферма “Белалозы”   КСУП   «Белагурна»   (загадчыца Алена Іванаўна Навумава), «Засецце» КСУП «Русь-Агра» (загадчыца Тэрэза Браніславаўна Чырко), “Яцвезь” КСУП «Русь-Агра» (загадчык Яўген Пятровіч Глушкевіч). Можна гэты спіс працягваць далей. Кожны, хто знаходзіцца ў гэтай зале, сваёй працай уносіць вялікі ўклад у агульную справу – развіццё галіны жывёлагадоўлі. Здавалася б, нічога геройскага гэтыя людзі не здзяйсняюць. Проста робяць сваю штодзённую справу. Але працуюць так, што іх трэба ставіць у прыклад для іншых. Таму сёння мы аддаём даніну глыбокай пашаны і шчырай удзячнасці вам за вашу працу і адданасць прафесіі. Вашай нястомнай працай рэалізуюцца праграмы развіцця вёскі, павышаецца дабрабыт насельніцтва Дзятлаўшчыны! Наша задача – дамагчыся, каб усё, ці амаль усё, што неабходна жыхарам нашага раёна расло і выраблялася на нашай зямлі. Гэта трэба, найперш, нам самім, жыхарам раёна, нашым дзецям, унукам. Паважаныя працаўнікі вёскі! Яшчэ раз прыміце самыя найлепшыя віншаванні ў гонар вашага свята. Жадаю вам добрага настрою, паспяховай работы ў далейшым. Добрага здароўя вам і вашым сем’ям, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця і дабрабыту, святла і згоды! Аляксандр Міхайлавіч уручыў узнагароды за выніковую працу кіраўнікам і галоўным спецыялістам КСУП «Жукоўшчына» і ААТ «Граніт-Агра». Дзятлаўскія артысты прапанавалі ўдзельнікам урачыстасці канцэртную праграму.

Автор admin 01.03.2017 Выкл.

Концерт Игоря Квашевича в Дятлово

Концерт Игоря Квашевича в Дятлово          «Беларусь-тур» — совместный музыкально-образовательный проект белорусского певца и композитора, лауреата специального фонда Президента Республики Беларусь Игоря Квашевича, Министерства культуры и РОО «Белая Русь». В рамках проекта Игорь Квашевич посетит 120 городов Беларуси. На сцене Центра культуры г. Дятлово прошёл концерт известного аккордеониста Игоря Квашевича. Музыкант зажигательная исполнил вальс, танго и самбо, затем заворожила публику известная композиция В.А.Моцарта «Турецкий марш». В следующей части выступления зрители услышали авторские песни Игоря Квашевича из альбома «Времена года», которые, по словам самого композитора, произвели сильное впечатление на Слушателя. В заключительной части концерта музыкант вернулся к инструментальной музыке и сыграл ряд композиций из классики, в число которых вошло исполнение «Полёта шмеля» Н. Римского-Корсакова. Композитор продемонстрировал и сольную игру аккордеона.

Автор admin 28.02.2017 Выкл.

«ЭХ , ДЫ МАСЛЕНИЦА»

«ЭХ, ДЫ МАСЛЕНИЦА»            26.02.2017 г. работниками отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» был проведён праздник – «ЭХ, ДЫ МАСЛЕНИЦА». Работники показали театрализованное представление. В  программе  приняли  участие  организации посёлка: Общеобразовательная школа, музыкальная школа,  туббольница «Новоельня». Организации показали театрализацию, как проводилась неделя перед великим постом. В спортивных соревнованиях приняли участие команда ЖКХ Новоельня и команда посёлка. Работники ДК благодарят за материальную помощь в проведении праздника Комбинат хлебопродуктов Новоельня.

Автор admin 26.02.2017 Выкл.

«С ПРАЗДНИКОМ, МУЖЧИНЫ!»

«С  ПРАЗДНИКОМ, МУЖЧИНЫ!»        26 ФЕВРАЛЯ В СКБ аг. БЕЛОГУРНО  СОСТОЯЛАСЬ   КОНЦЕРТНАЯ ПРОГРАММА  «С  ПРАЗДНИКОМ, МУЖЧИНЫ!».  ЧЛЕНЫ  ДЕТСКОГО ВОКАЛЬНОГО КРУЖКА  ДЛЯ СВОИХ ПАП И ДЕДУШЕК ПОДГОТОВИЛИ И  ИСПОЛНИЛИ ПЕСНИ И СТИХИ. А НАРОДНЫЙ ТЕАТР-СТУДИЯ ИГРЫ «ПРЫМАКІ» ЖИТЕЛЕЙ АГРОГОРОДКА ПОЗДРАВИЛИ НЕ ТОЛЬКО С ДНЁМ ЗАЩИТНИКА ОТЕЧЕСТВА, НО И С МАСЛЕНИЦЕЙ.

Автор admin 26.02.2017 Выкл.

А ў нас сёння Масленіца!

А ў нас сёння Масленіца!           Даравальнай нядзеляй заканчваецца масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом. На працягу ўсяго тыдня на Дзятлаўшчыне праводзілі зіму, пяклі бліны, гулялі Шырокую Масленіцу  ў пасёлках, аграгарадках і вёсачках раёна. Завяршыліся народныя гулянні святам «Масленіца», якое прайшло ў райцэнтры на стадыёне «Колас» з песнямі, тэатральнымі пастаноўкамі, конкурсамі, спаборніцтвамі, і, вядома ж, з гарачымі блінамі і духмяным чаем.       Свае спрыт, моц, хуткасць і любоў да бліноў паказалі ў «Вясёлай зімовай эстафеце» работнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Масленічныя старты вызначыліся сур’ёзнай канкурэнцыяй і і накалам жарсцяў. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода, Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі,  Дзятлаўскай райбальніцы, усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта мерапрыемства стала адным з самых масавых на свяце, бо сабрала не толькі ўдзельнікаў эстафеты, але і балельшчыкаў — іх калегаў па рабоце і семі’і. Па выніках конкурснай праграмы мацнейшай стала каманда КСУП «Жукоўшчына», другі дыплом атрымалі спартсмены з КСУП «Войневічы», бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскай ЦРБ. Чые бліны смачнейшыя?       Пра гэта мог даведацца кожны, хто наведаў раённае свята Шырокай Масленіцы. У кожным з масленічных падворкаў, створаных прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, сёння частавалі свежымі блінамі і духмяным чаем. Гаспадыні пастараліся на славу: у кожным з падворкаў былі і звычайныя аладкі-сімвалы вясновага сонца, і сапраўдныя кулінарныя вынаходкі — з мясам, рыбай, нават ікрой, варэннем, ягадамі ды іншымі сакрэтнымі начыннямі. Мяркую, ніхто з жадаючых пачаставацца масленічнымі блінкамі, пакрыўджаным са свята не вярнуўся. А чые прысмакі ўдаліся самымі прыгожымі і смачнымі, вызначыла журы ў ходзе конкурсу «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін». Гэтым самым «нумарам адзін» сталі пачастункі ад КСУП «Жукоўшчына», дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Дзятлаўскі сыраробны завод. Школьнікі віталі Масленіцу             У раённым свяце «Масленіца» ўдзельнічалі не толькі дарослыя, але і школьнікі. Навучэнцы гімназіі №1 града Дзятлава, дзятлаўскіх школаў №1 і №3, а таксама Казлоўшчынскай сярэдняй школы выступілі ў конкурсе «Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём». Канкурсанты расказалі аб традыцыях масленічнага тыдня, па народнай традыцыі папрасілі ва ўсіх прабачэння, павадзілі з гасцямі свята карагоды, заспявалі песні, патанчылі, правялі пазнавальныя віктарыны. Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі          На раённую «Масленіцу» прыехалі працоўныя калектывы з усяго раёна. Ды не адны, а ў суправаджэнні рукатворных сімвалаў зімы — чучалаў Масленіцы. У час святкавання Шырокай Масленіцы адзін з аглядаў-конкурсаў так і называўся «Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі». Драўляна-саламяныя спадарыні сустракалі гасцей на ўваходзе ў кожны са святочных падворкаў, здзіўлялі дзяцей і дарослых сваёй самабытнасцю, нязменна станавіліся ўдзельніцамі сэлфі. Па меркаванні конкурснай камісіі, лепшай стала Масленіца ААТ «Граніт-Агра», крыху саступіла ёй у харастве і арыгінальнасці прадстаўніца КСУП «Дварэц-Агра», закрыла тройку лідараў лялька КСУП «Хвінявічы». А лёс усіх канкурсантак, як вядома, аднолькавы — стаць асновай для сімвалічнага масленічнага вогнішча на развітанне з зімой, на радасць вясне.

Автор admin 26.02.2017 Выкл.

Праздник «Масленица» в санатории «Радон»

Праздник «Масленица» в санатории «Радон»             Масленица — один из древнейших русских народных праздников, суть которого заключается в проводах зимы и встречи с весной. Так 25 февраля на базе санатория «Радон» состоялся праздник «Масленница», который организовал и провел Центр культуры г. Дятлово. В празднике приняли участие самодеятельные артисты Центра, а также Народный театр-студия игры «Прымаки».

Автор admin 25.02.2017 Выкл.

Интерактивное –театрализованное представление с ростовыми куклами

Интерактивно–театрализованное представление с ростовыми куклами         25 февраля г. Гродно в лесном массиве «Пышки» состоялось народное гулянье «Масленица», которое посетил театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» с интерактивно –театрализованным представлением с ростовыми куклами.

Автор admin 25.02.2017 Выкл.