Жыць без працы – гэта грэх
Так лічыць наша зямлячка Дар’я Здановіч з вёскі Зарэчча, якая сёлета сустрэла важкі юбілей – 90-годдзе. Для чалавека дзевяць дзясяткаў гадоў – многа гэта ці мала? Адказы на дадзенае пытанне ў кожнага будуць розныя. А вось рэцэптам свайго даўгалецця падзялілася юбілярка, якую павіншаваць са святам прыехалі работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Венская, Ірына Бакшук і Іван Кашко. Яны прывезлі імянінніцы прыгожыя песні і цудоўны настрой. Чым жа адметнае было жыццё гэтай жанчыны? Здаецца, нічога асаблівага: нялёгкая сялянская праца, амаль як і ва ўсіх у тыя часы, выхаванне сыноў, шчырыя малітвы да Бога… Але з гэтых маленькіх зярнятак вырас цяжкі колас жыццёвай мудрасці і вопыту. Ужо з дзяцінства лёс не песціў дзяўчынку. Рана памерла яе мама, і засталася яна сіратою. Самага роднага чалавека замяніла маленькай Дашы старэйшая сястра, якая вельмі яе шкадавала. Юбілярка расказвае, што скончыла толькі адзін клас у школе, а далей вучыцца не было магчымасці – перашкодзіла вайна. – Вельмі цяжка было, як немцы прыйшлі ў наша мястэчка, – дзеліцца ўспамінамі жанчына. – Хаваліся ў ямах для бульбы, бралі з сабой, што маглі: хлеб, соль, ваду, яблыкі. А калі заканчваліся прадукты, мы паўзком паўзлі да хаты і бралі ежу. Бацька нас аберагаў, ён меў сувязь з партызанамі, а начамі яны прывозілі ваду, хлеб, яйкі. Як немцы адышлі, мы выбраліся з бульбяных ямаў і вярнуліся дамоў, пачалі выжываць. Бацька больш не жаніўся. Ён хваляваўся, што іншая жанчына не зможа замяніць дзецям родную маці, будзе іх крыўдзіць. Так і гадаваў сам. Усё жыццё, з ранняга дзяцінства, Дар’я Андрэеўна шмат працавала. Не цуралася ніякай работы ні дома па гаспадарцы, ні ў калгасе: буракі палола, лён ірвала, жывёлу даглядала. Некаторы час працавала нават на будоўлі ў Мінску, але па стане здароўя прыйшлося вярнуцца ў сваё роднае мястэчка. І тут усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы. – Працавала я вельмі многа, – узгадвае жанчына, – была даяркай, прыбіральшчыцай, звеннявой. Мяне паважалі і цанілі як адну з лепшых працаўніц калгаса. І мае старанні ацанілі: я была ўзнагароджана медалём “За добрасумленную працу”, маю шмат грамат і каштоўных падарункаў. Сям’я ў Дар’і Здановіч невялікая. Сын Аляксей ездзіць на заработкі, а Анатоль працуе жывёлаводам. Жанчына шкадуе, што так склаўся лёс і сыны не ажаніліся, таму і ўнукаў яна не мае. Але на жыццё не хоча скардзіцца, бо не заўсёды яно бывае такім, як жадае сам чалавек. Нягледзячы на свой важкі ўзрост, не можа Дар’я Андрэеўна сядзець без працы. У вёсцы заўжды хапае клопатаў па доме і гаспадарцы, тым больш што яна яшчэ трымае свіней, курэй, ёсць і любімыя гадаванцы – сабака Цішка і кот Мурлыка. Доўгажыхарка ўпэўнена, што жыць без працы – гэта грэх, нават адпачываць доўга не любіць. Таму і маладому пакаленню раіць не ленавацца і не марнаваць час на пустыя справы. – Я вельмі рада, што сустрэла 90-гадовы юбілей, атрымала прыгожыя віншаванні, кветкі і падарункі, – дзякуе Дар’я Здановіч гасцям. – Дай Бог, каб не было вайны, усе людзі жылі мірна і дружна, паважалі і любілі адзін аднаго, плённа працавалі. І каб усе мелі магчымасць адзначыць свае 90 гадоў. Кожны сам выбірае, як гэтага дамагчыся, а вось мой сакрэт даўгалецця – працаваць і маліцца Богу. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Абласная дэкада завяршылася фестывалем “Музыка восені”
Апошнім акордам сёлетняй дэкады “Залаты ўзрост”, якая праходзіла на Гродзеншчыне да Дня пажылых людзей, стаў ІІІ абласны фестываль творчасці “Музыка восені”. Урачыстасць сабрала ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці калектывы, індывідуальных выканаўцаў і чытачоў з аддзяленняў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва розных раёнаў Прынёмання. Наколькі крэатыўнымі, творчымі, таленавітымі з’яўляюцца людзі залатога ўзросту, пацвердзіла і выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва ад бераставіцкіх майстроў, якую мелі магчымасць наведаць усе ўдзельнікі свята. За цудоўную краіну, атрыманую ў спадчыну ад пакалення цяперашніх пажылых людзей, невычэрпныя мудрасць і вопыт, якія служаць дастойным прыкладам для моладзі, людзям “з маладой душой” падзякавала старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта: – Вашы рукі ствараюць унікальныя вырабы, вашы сэрцы напоўнены любоўю да Радзімы, а вашы галасы дораць усім нам неацэнныя хвіліны радасці. Дзякуй вам за творчасць, аптымізм і жыццялюбства. Што фестываль “Музыка восені” ўжо стаў на Гродзеншчыне добрай традыцыяй, паколькі песня суправаджае чалавека па жыцці і дапамагае пераадольваць цяжкасці, падкрэсліў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк. У рамках завяршэння дэкады “Залаты ўзрост” ён падвёў вынікі абласнога агляду-конкурсу аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, які праходзіў у жніўні. Пераможцам былі ўручаны ўзнагароды. Фестываль “Музыка восені” выдаўся такім жа яркім, цёплым, прыгожым, як сонечныя асеннія дзянькі. Са сцэны гучалі ўсімі любімыя песні і пранікнёныя вершы, гледачы віталі артыстаў дружнымі апладысментамі і шчырымі ўсмешкамі. Падводзячы вынікі ўрачыстасці, старшыня Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Іван Тустаў і намеснік старшыні камітэта – начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Гарачава адзначылі, што сустрэча ў чарговы раз пацвердзіла, наколькі Прынёманскі край багаты на таленты і мае свой “залаты фонд”. Усім удзельнікам фестывалю былі ўручаны дыпломы лаўрэатаў і памятныя падарункі, кожны з іх пакінуў свята з важкім багажом прыемных эмоцый і добрага настрою.
«А жизнь остается прекрасной всегда»
5 октября в клубе ветеранов «В кругу друзей» филиала «Дворецкий Дом культуры» прошел день осенних именинников «А жизнь остается прекрасной всегда». Праздник состоялся в теплой, семейной обстановке: это и музыкальные поздравления, песни под баян, общение, чаепитие с тортом. Дни именинника дают пожилым людям возможность почувствовать себя не одинокими в кругу друзей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Как молоды мы были»
02 октября в филиале «Новоельнянский Дом культуры» прошла концертно-развлекательная программа «Как молоды мы были». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«С днем добра и уважения»
«С днем добра и уважения», под таким названием прошла концертная программа ко Дню пожилых людей для ветеранов труда Дятловского филиала ОАО «Молочный мир», подготовленная творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Осенние мелодии души»
В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла концертная программа «Осенние мелодии души» ко Дню пожилых людей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«От всей души»
В агрогородке Крутиловичи, в День пожилого человека, прошла акция-позравление «От всей души». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«А в сердце музыка поет «
Народный ансамбль песни «Заранка» филиала «Козловщинский ДК» провели концертную программу «А в сердце музыка поет » в УЗ «Дятловская ЦРБ», посвященнауюДню пожилых людей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Са святам, мудрыя людзі! (+відэа)
1 кастычніка разам з усёй Беларуссю дзятлаўчане ўшаноўваюць людзей залатога ўзросту, актыўных і заўжды маладых душой. У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыліся святочныя мерапрыемствы да Дня пажылых людзей. У межах работы інфармацыйнай лабараторыі, якая працавала ў фае ўстановы, спецыялісты ААТ “ААБ Беларусбанк” пракансультавалі гасцей свята па новых банкаўскіх паслугах, супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС нагадалі пра бяспеку і расказалі пра акцыю “З клопатам аб бяспецы малой радзімы”, якая праходзіць у Беларусі з 16 верасня па 4 кастрычніка. Дзятлаўчане мелі магчымасць задаць пытанні доктару тэрапеўту і памераць артэрыяльны ціск. У святочнай зале сабраліся тыя, хто даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, і актыўныя пенсіянеры, якія і сёння працуюць у калектывах Дзятлаўшчыны. Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, работнікі арганізацый і навучэнцы школ райцэнтра. Шчырыя віншаванні людзям залатога ўзросту адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: – Гэта свята дабра і павагі, сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, яркае сведчанне бязмежнай павагі да тых, хто з’яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці і праўды, маральных асноў і багатых традыцый беларускага народа. Гэта выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы ўдзячнасці вам – нашым бацькам і матулям, ветэранам працы, пенсіянерам, усім пажылым людзям за шматгадовую сумленную працу. Людзі залатога ўзросту і сёння з’яўляюцца актыўнымі грамадзянамі, прадаўжаюць, выкарыстоўваючы свае веды, рабіць вялікі ўклад у развіццё грамадства. Гледзячы на вас, моладзь стараецца прытрымлівацца гэтага цудоўнага прыкладу – шчыра любіць родную зямлю і рабіць усё магчымае на карысць сваёй Радзімы. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, душэўнай цеплыні і шчасця. Няхай у доме пануе дабрабыт, здароўя хопіць на ўсе планы, а людзі ставяцца да вас з павагай і пашанай. На працягу канцэрта гучалі добрыя песні, музычныя і танцавальныя нумары. Не абышлося свята без выступлення прадстаўнікоў віноўнікаў урачыстасці – народнага хора ветэранаў працы Дзятлаўшчыны “Ветэраны ў страі”, які ўжо шмат гадоў радуе землякоў сваёй творчасцю. Завяршыліся мерапрыемствы сеансам кінатэрапіі – праглядам добрага савецкага кінафільма “Дзяўчаты”. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Нам матчына песня жыць дапамагае»
Концерт-поздравление ко Дню пожилых людей «Нам матчына песня жыць дапамагае» с народным фольклорным коллективом д. Погири. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.