Лепшыя песні – для любімых матуляў (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама работніцы калектываў Дзятлаўшчыны і ветэраны працы. У гэты адметны дзень свае хіты і музычныя навінкі для гледачоў падрыхтавалі дзіцячы танцавальны ансамбль “Сунічкі”, Ганна Харлінская, вакальная група раённага Цэнтра культуры, а таксама запрошаныя госці – народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль “Бацька Атаман”. Удзячнасцю артыстам сталі шчырыя ўсмешкі і бурныя апладысменты ад матуляў і бабуляў нашага раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Вобраз мамы – у сэрцы кожнага
З нагоды самага пяшчотнага і кранальнага свята – Дня маці – у гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло шанаванне матуляў – шматдзетных, чые дзеці дасягнулі поспехаў, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, прыёмных. Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень для іх. Павіншаваць мамаў са святам і ўручыць прыемныя падарункі прыйшлі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы ў актавай зале гімназіі. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, запрошаныя матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай. Словы віншавання жанчынам з нагоды свята адрасаваў Андрэй Садоўскі: – Паважаныя мамы! Прыміце шчырыя віншаванні з двума такімі цудоўнымі святамі – Днём маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы. У гэтай зале сабраліся самыя лепшыя мамы раёна, якія ўзорна выконваюць свае прафесійныя абавязкі і выхоўваюць дзяцей. Хачу выказаць словы падзякі мамам, якія працуюць у прыёмных сем’ях, дзякуючы якім мы забыліся пра дзіцячыя дамы. Дзякуй за ваша вялікае сэрца. Жадаю, каб вы, паважаныя матулі, заўжды ганарыліся сваімі дзецьмі, каб яны выраслі дастойнымі людзьмі. І не важна, якія б займалі пасады, галоўнае – каб былі прыстойнымі, добрасумленнымі. Міру вам, дабра, будзьце заўжды здаровыя і шчаслівыя. Ад райвыканкама кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць прыгожую кветкавую кампазіцыю. Ад райвыканкама кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць прыгожую кветкавую кампазіцыю. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі прафсаюзаў Дзятлаўшчыны. Яны ўручалі гасцям падарункі, якія падрыхтавалі пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстановаў і прадпрыемстваў раёна, дзе працуюць жанчыны. – Кожны з нас носіць у сваім сэрцы з асаблівым хваляваннем і любоўю вобраз сваёй мамы, бо гэта не толькі ганаровае званне, гэта вялікая праца і адказнасць за лёс сваіх дзяцей. Хачу пажадаць, каб вашы дзеці былі вашым гонарам, апорай, абаронай, – павіншаваў жанчын старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Пажадала даўжэй жыць, радавацца поспехам сваіх дзяцей, моцнага здароўя, усмешак кожны дзень старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова. Дабра, шчасця, эмацыянальнага дабрабыту і радаснага мацярынства, каб яны былі самым важным маяком у жыцці сваіх дзяцей зычылі ўсім матулям старшыня Дзятлаўскага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Ад імя ўсіх прысутных матуляў павіншавала са святам і выказала словы ўдзячнасці за падораны святочны настрой маладая матуля Таццяна Макарчык. Дарылі радасць, усмешкі і музычныя сюрпрызы гасцям на працягу ўсяго мерапрыемства вядучая Людміла Баклушына і артысты раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Нет выше звания, чем Мама!»
В филиале «Гезгаловский Дом культуры», прошла тематическая концертная программа «Нет выше звания, чем Мама!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Единственной маме на свете»
В агрогородке Дворец прошла праздничная программа «Единственной маме на свете», посвящённая Дню Матери. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Всем мамам посвящается»
Специалистами филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «Всем мамам посвящается». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Тебе одной…»
В агрогородке Крутиловичи прошла праздничная программа «Тебе одной…», посвящённая Дню Матери. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Казлоўшчынскiя прысмакi»
12 октября в г.п. Козловщина прошел праздник «Казлоўшчынскiя прысмакi». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Гучы, не змаўкай, матуліна песня
У намінацыі “Лепшы дарослы калектыў” абласнога фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” дыпломам І ступені і спецыяльным прызам гэтай восенню адзначаны народны фальклорны гурт вёскі Погіры Гезгалаўскага дома культуры. Кажуць, у песні жыве душа народа. Як удалося пакарыць прафесійнае журы пад кіраўніцтвам старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, доктара мастацтваў, прафесара Яўгена Сахуты, і як погірскія спявачкі захоўваюць старадаўнія матывы і манеру выканання “матулінай песні” расказала кіраўнік гурта Тамара Ступак: – У рэпертуары нашага фальклорнага калектыву песні, якія сёння ўжо не спяваюць. Яны характэрныя для перыяду 18-20 стагоддзяў – “матуліны песні”, як мы іх называем, што перадаваліся ад маці –дачцэ, ад бабулі – унучцы. Іх жанчыны пяюць не па нотнай грамаце, а на памяць, стараючыся перадаць манеру і мясцовую гаворку. На фестывалі мы выканалі старадаўні твор “А ў полі азярэчка…”. Песня “магутная”, галасы жанчын нясуць яе ўвышыню так, што здаецца, разам спявае ўсё наваколле, у гучанні перадаюцца моўныя прынцыпы ікання і якання – такая аўтэнтычная гаворка раней была ў вёсцы Погіры. Прычым ўжо шмат гадоў жанчыны нашы спяваюць акапэльна, без акампанементу. Адметна, што ў гэтым годзе на “Скарбах Гродзеншчыны” былі фальклорныя калектывы з усіх раёнаў. І сярод гэтай масы дастойных выканаўцаў нам удалося вылучыцца з усяго адным творам. Дарэчы, рыхтавалі для выканання і другую песню “Сонца красная”, але з-за значнай колькасці канкурсантаў час выступленняў скарацілі, і кожны гурт праспяваў па адной песні. Гэтага было дастаткова, каб нас станоўча ацаніла журы на чале са строгім знаўцам народнай творчасці Яўгенам Сахутам. Перамогу ў намінацыі “Лепшы дарослы калектыў” нашы погірскія спявачкі ўспрынялі вельмі эмацыйна, радаваліся бясконца. Падбадзёрвала і тое, што іншыя ўдзельнікі фестывалю падыходзілі пасля выступлення і зазначалі, як мы вельмі добра спявалі. – Тамара Андрэеўна, якая гісторыя вашага калектыву і хто ў саставе? – Нашы спявачкі з катэгорыі 70+, і я вельмі ўдзячна жанчынам, што яны знаходзяць сілы, энергію, жаданне прадаўжаць сваё цеснае сяброўства з песняй, выступаць і славіць нашу Дзятлаўшчыну сваімі звонкімі галасамі. Нізка кланяюся ўсяму саставу народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры, якім кірую амаль дзесяць гадоў. Гэта Марыя Белавус, Марыя Шыдла, Алена Захарчэня, Рэгіна Дула, Соф’я Яцко, Алена Станкевіч. Калектыў наш быў заснаваны Аляксандрай Шыдла ў 1978 годзе, у 1995-м атрымаў званне народнага. У рэпертуары значнае месца займаюць абрады, сярод самых вядомых – “Алыкоднікі”, “Юр’е”, “Калядоўшчыкі”. Яшчэ разам з удзельнікамі дзіцячага аб’яднання пры Гезгалаўскім доме культуры, якім кіруе Святлана Русак, мы правялі рэканструкцыю абрада “Уваходзіны”. Восенню 2023 года гэты абрад запісала здымачная група канала Беларусь 3, неаднойчы яго можна было ўбачыць па тэлебачанні. Наш песенны рэпертуар складаюць абрадавыя, сямейна-бытавыя, гумарыстычныя песні, жарты, прыпеўкі. Нават за межамі вобласці ведаюць погірскую кадрыль. Захавалі мы і такія традыцыйныя танцы, як падыспань, “На рэчаньку”, кракавяк, “Лысы”, каробачка, праводзім па іх майстар-класы. Песні нашага калектыву ўвайшлі ў зборнік “Песні Беларускага Панямоння” Тамары Варфаламеевай, трохтомнік “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панямонне”. Удзельніца гурта Рэгіна Дула не толькі цудоўна спявае, але і піша гумарыстычныя вершы, якімі ў перапынках паміж нумарамі аздабляе нашы выступленні. Мы з’яўляемся традыцыйнымі ўдзельнікамі і прызёрамі абласнога фестывалю “Панямоння жыватворная крыніца”, летась прадстаўлялі раён на адкрыцці абласной выставы “Самабытная Дзятлаўшчына”, былі ўдзельнікамі тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”, раённага фестывалю фальклору “Вянок творчасці народнай”, святаў “Дажынкі”, іншых мерапрыемстваў. Каб “матуліна песня” гучала, не змаўкала, не згубілася ў плыні часу, я ад рукі вяду сшытак, дзе сабралася ўжо каля сотні мясцовых фальклорных твораў, нам ёсць чым папаўняць рэпертуар, а жанчыны па памяці напяваюць іх матывы. – Ці склаліся ў вашага калектыву свае традыцыі? – Усе нашы спявачкі вельмі добразычлівыя, улюбёныя ў народную песню і культуру, яны ўмеюць і любяць жартаваць, усе цудоўныя гаспадыні, але даўно жывуць адны. На святы, асабліва царкоўныя, мы любім бавіць час разам: павіншаваць адна адну, паспяваць, пачаставаць хатнімі стравамі, падзяліцца новымі рэцэптамі, падтрымаць, пагутарыць. Безумоўна, жыхары Погіраў ведаюць, што на Вялікдзень мы абавязкова пойдзем па падворках, парадуем іх алыкоднымі песнямі, а на Нараджэнне Хрыстова – каляднымі. – Чаго пажадаеце спявачкам “матулінай песні” і ўсім жанчынам раёна да Дня маці, а таксама “калегам па цэху” да Дня работнікаў культуры, які адзначым 13 кастрычніка? – Міру і здароўя, дабрабыту ў сем’ях, каб заставаліся шчырымі, памяркоўнымі людзьмі, каб радавалі дзеці і блізкія. Удзельніцам гурта – каб менш хварэлі і яшчэ многія гады не развітваліся з песняй, захоўвалі гэту духоўна-культурную спадчыну для землякоў, дарылі людзям бадзёрасць і добры настрой. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Для нас прафесій няма прыгажэй”
Урачыстасць пад такой назвай прайшла ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для самых крэатыўных, яркіх, поўных натхнення спецыялістаў, якія дораць людзям песні, вершы, пазітыўныя эмоцыі і добры настрой. Яшчэ ў фае ўстановы госці акуналіся ў святочную атмасферу. Для ветэранаў галіны тут ладзілася цёплае чаяванне, работнікі культуры і іх госці маглі пафатаграфавацца на памяць у прыгожай фотазоне. Гучалі шчырыя словы віншаванняў, пажаданні. Прадоўжылі яны гучаць і са сцэны. – Нягледзячы на ўласнае прафесійнае свята, вам даводзіцца выступаць, – адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Дзень работнікаў культуры адзначаецца вельмі шырока на ўзроўні раёна, вобласці, рэспублікі, аднак і ні адно іншае свята не абыходзіцца без вас. У гэтай зале работнікі Дамоў культуры, бібліятэк, музея, школ мастацтваў – настолькі шматгранная сфера культуры. Вы захавальнікі нематэрыяльных каштоўнасцяў, якія перадаяце наступным пакаленням. Жадаю вам творчых поспехаў, заўжды адчуваць падтрымку ад сваіх гледачоў, а мы, органы ўлады, гатовы вас падтрымаць. Міру вам, дабрабыту, поспехаў, дзякуй за працу! Ганаровай граматай райвыканкама былі адзначаны педагог Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Юрый Жданюк, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева, педагог Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Цыгель і дырэктар гэтай установы Ала Барысенка, дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская. Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі спецыялісты Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Ларыса Ёда, Святлана Сербін, Марына Лапушка, Алена Вялічка, намеснік дырэктара Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Цыгель, загадчык сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Іван Кашко, вадзіцель Цэнтра культуры Ігар Гайдук, кіраўнік народнага хора ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка. Падарачныя грашовыя сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы кіраўнік раёна ўручыў Дзятлаўскай і Новаяльнянскай дзіцячай школам мастацтваў, а таксама народнаму хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. Эстафету віншаванняў прадоўжыў галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Аляксей Якаўчык. Ён пажадаў установам удзячных наведвальнікаў, педагогам – таленавітых і паспяховых вучняў, усім – здароўя, шчасця, дабрабыту і ўручыў граматы сектара культуры райвыканкама. Падарункі раённых грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” атрымалі Алена Хрышчановіч, Таццяна Палуносік, Наталля Салата, Ала Чарняўская. Яркія восеньскія кветкі адразу ў зале падарылі “залатому фонду, надзейнаму тылу, гонару галіны” культуры – ветэранам працы. Не засталіся без увагі і самыя маладыя ў прафесіі – Інэса Максімава, Дар’я Радомская, Аляксандра Мукасей, Анастасія Цяцерына. На раённай сцэне іх урачыста пасвяціла ў культработнікі і ўручыла прафсаюзныя білеты старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка. Усіх, хто дорыць свята і эмоцыі людзям, ад прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі сектара культуры павіншавала яе старшыня Таццяна Дудкіна. Для ўзнагароджання на сцэну яна запрасіла “аксакалаў” культуры, якія аддалі любімай справе не адно дзесяцігоддзе, – Ірыну Цыгель і Вольгу Бойка. З відэавіншаваннем да калегаў звярнуліся работнікі Гезгалаўскага дома культуры. Узгадалі ўдзельнікі свята і тых, хто стаяў на Дзятлаўшчыне ля вытокаў бібліятэчнай справы. Былі названы і ўстановы, якім сёлета спаўняецца 75 гадоў, – Данілавіцкая і Дварэцкая сельскія бібліятэкі. Дырэктар раённага Цэнтра культуры Наталля Маліноўская падзякавала кіраўніцтву раённа за надзейную падтрымку, вялікі экран, які стаў найлепшым упрыгажэннем сцэны, новы мікрааўтобус, што дапамагае паспяваць на святы і мерапрыемствы. За годную працу адзначыла ўсе калектывы Дзятлаўшчыны, якія носяць званні “народны” і “ўзорны” і ўручыла грамату кіраўніку народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяне Шостка. Да віншаванняў для хору ад імя калектыву Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна далучылася загадчыца аддзялення Галіна Касцюк. Свята прадоўжылі музычныя і песенныя нумары. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Тепло родительского дома»
9 октября Отделом по работе с детьми и молодежью, отделом народного творчества, а также с участием артистов сектора нестационарного обслуживания населения Центра культуры г. Дятлово, с участием артистов Отделения социальной реабилитации инвалидов ГУ «Центр социального обслуживания населения Дятловского района» для людей с ограниченными возможностями была проведена концертно-развлекательная программа «Тепло родительского дома», посвященная Дню матери и Дню отца. Концертная программа порадовала зрителей душевной теплотой и нежностью музыкальных поздравлений, в зале царила атмосфера добра, уюта и хорошего настроения! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.