Рубрика: Новости

«Вечеринка у Бабы Яги»

В филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла развлекательная программа «Вечеринка у Бабы Яги» для ребят оздоровительного лагеря «Эколог». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.10.2024 Выкл.

29.10 В рамках акции «Ровесники освобождения» творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения отправился в отдалённую деревню Хоробровичи, чтобы поздравить с 80-летним юбилеем— Николая Романовича Кота. В своей деревне Николай Романович является не только старшим по возрасту, но ещё и имеет честь быть ровесником освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Артисты исполнили музыкальные номера, в которых чувствовалась глубокая связь поколений, что особенно трогало самого юбиляра.Николай Романович с трепетом принимал поздравления и подарки, его глаза светились счастьем и благодарностью. Он делился воспоминаниями о том, как вместе с друзьями они встречали День Победы. Этот момент напомнил всем о важности памяти и о том, как важно беречь то, что связано с историей и культурой нашего народа. Артисты, в свою очередь, пожелали ему здоровья, долгих лет жизни и вдохновения. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 29.10.2024 Выкл.

«Свята ткацтва»

Специалисты отдела традиционного искусства и ремесел посетили «Свята ткацтва» в г.Лида. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.10.2024 Выкл.

Дзятлаўшчына – выдатнае месца, каб рэалізаваць сябе

На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета праехалі працаваць у наш раён. Удзел у ёй прынялі каля 40 маладых работнікаў, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у арганізацыях, гаспадарках, на прадпрыемствах раёна. Каб бліжэй пазнаёміць з дзятлаўскай зямлёй, даведацца аб іх патрэбах і запытах, паказаць магчымасці прафесійнага росту, грамадскай дзейнасці і культурнага адпачынку, на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў райвыканкама і ўстановаў Дзятлаўшчыны. Андрэй Садоўскі павітаў маладых людзей і павіншаваў іх са стартам у прафесію: – На Дзятлаўшчыне ёсць добрая традыцыя ўшаноўваць маладых спецыялістаў і знаёміць іх з нашым рэгіёнам. Прыемна, што сёлета да нас прыбылі 84 маладыя спецыялісты ў розныя сферы – адукацыі, культуры, медыцыны, сельскай гаспадаркі, 12 з вас – работнікі прамысловых прадпрыемстваў. Не перабольшу, калі скажу, што вам моцна пашанцавала з першым месцам працы: наш раён унікальны, гарманічны, і вы будзеце мець шмат магчымасцяў рэалізаваць сябе тут. Андрэй Уладзіміравіч расказаў аб геаграфічных асаблівасцях Дзятлаўшчыны, рабоце эканомікі, самых незвычайных і паспяховых прадпрыемствах, адметнасцях і развіцці сацыяльнай сферы. Ён адзначыў, што кіраўніцтва раёна і арганізацый стварае ўсе ўмовы для маладых спецыялістаў, каб іх першае рабочае месца стала пастаянным. Аб умовах адаптацыі на першым працоўным месцы расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік. Ён даў адказы на самыя папулярныя пытанні, з якімі моладзь звяртаецца ў прафсаюз. Не менш цікавым для маладых людзей стала выступленне галоўнага спецыяліста аддзела іпатэчнага і льготнага крэдытавання, іпатэчнага офіса Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Наталлі Пракулевіч. Яна расказала аб магчымасці атрымання льготных крэдытаў на першае жыллё або пакупку тавараў беларускай вытворчасці. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Багдановіч паведаміў аб перспектывах кар’ернага і прафесійнага росту, якія адкрываюцца перад маладымі людзьмі на Дзятлаўшчыне. Ён расказаў, якім чынам у раёне фарміруецца рэзерв кадраў кіруючых работнікаў, і падкрэсліў, што ў невялікіх раёнах, як наш, больш магчымасцяў стаць паспяховымі. Перспектывы будаўніцтва, пакупкі і атрымання арэнднага жылля акрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Ён расказаў, што сёлета будзе здадзены ў эксплуатацыю шматкватэрны дом у Казлоўшчыне, дзе з’явіцца магчымасць атрымаць арэндную кватэру. Аналагічны праект будзе рэалізаваны ў гарпасёлку Наваельня. З турыстычным патэнцыялам, распрацаванымі маршрутамі і рознымі відамі турыстычных паслугаў, якімі можна скарыстацца на Дзятлаўшчыне, прысутных азнаёміла галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка. Больш падрабязна на магчымасцях заняткаў спортам і фізкультурай у вольны час спыніўся загадчык сектара Дзмітрый Ёда. Пра шырокія магчымасці культурнага адпачынку на Дзятлаўшчыне для маладых людзей і не толькі расказала загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. Яна адзначыла, што ў раёне штогод праводзіцца больш за 1000 мерапрыемстваў, сярод якіх кожны знойдзе цікавае для сябе. Запрасіла маладых людзей актыўна прымаць удзел у іх. Пра моладзевы рух, патрыятычнае выхаванне, захаванне гістарычнай памяці, валанцёрства, моладзевыя акцыі, праекты і мерапрыемствы, студатрады і спартыўныя старты паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Усіх, хто робіць першыя крокі ў прафесіі на дзятлаўскай зямлі, павітала ў недалёкім мінулым таксама малады спецыяліст, а сёння – дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, дэлегат VІІ Усебеларускага народнага сходу Марына Нячай. Яна расказала сваю гісторыю, запэўніла, што тое, наколькі  паспяховым кожны стане ў сваёй прафесіі, залежыць ад жадання працаваць, быць актыўнымі і браць адказнасць за сябе і сваю справу перад калектывам, раёнам і краінай. Сустрэча завяршылася музычнай паштоўкай ад артыстаў і навучэнцаў школ Дзятлаўшчыны. З творчым нумарам выступіла і малады спецыяліст Інэса Максімава. Добрае ўражанне ад мерапрыемства падмацавала аглядавая экскурсія па горадзе “Знаёмцеся – Дзятлава!”, якую для маладых работнкаў правяла спецыяліст па турызме Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык. У час яе маладыя людзі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага працоўнага месца і сустрэчы з кіраўніцтвам раёна. Аляксей Сіняк, загадчык майстэрні вёскі Пруд: – Вельмі задаволены, што патрапіў працаваць у такі дружны і вясёлы калектыў. Напачатку было крыху складана ў прафесійным плане, але мяне падтрымалі, работа пад куратарствам настаўніка Сяргея Пятліцкага наладзілася, цяпер усё атрымліваецца. Сённяшняя сустрэча была вельмі насычанай і карыснай. Мы даведаліся шмат новай інфармацыі, асабліва цікава было пачуць пра льготныя крэдыты для моладзі і магчымасць атрымаць арэнднае жыллё. Культурная праграма таксама надзвычай цікавая. Анастасія Калесніковіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава: – Так выпала, што ў навучальную ўстанову нас, маладых спецыялістаў, сёлета прыйшло адразу трое. Разам адаптуемся, вучымся практычнай рабоце. Дзякуй калектыву, які вельмі добра прыняў і дапамог. Я сама з Брэстчыны і проста закахалася ў прыгожы горад Дзятлава, з задавальненнем прайшла экскурсійным маршрутам. На сустрэчы з кіраўніцтвам раёна пачула шмат карыснай інфармацыі, нават зрабіла сабе пазнакі. У бліжэйшы час пацікаўлюся перспектывамі будаўніцтва жылля, а летам з калегамі абавязкова адпраўлюся на сплаў на байдарках. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 25.10.2024 Выкл.

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

      На сцэне Наваельнянскага дома культуры народны фальклорны калектыў в. Ахонава прадставіў канцэртную праграму на прадмет пацверджання наймення «народны». Віншуем удзельнікаў калектыву! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.10.2024 Выкл.

«Паясок, паясочак»

      24 октября в отделе традиционного искусства и ремёсел прошла познавательная программа «Паясок, паясочак». В ходе программы ребята смогли научится делать витой поясок с добовленим ниточки спряденной на «калаўродзе». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 24.10.2024 Выкл.

‘Папин день календаря»

23 октября в Козловщинском ДК прошла тематическая программа: ‘Папин день календаря», посвящённая дню Отца. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.10.2024 Выкл.

Заседание детского любительского объединения «Непоседы»

🧩Заседание детского любительского объединения «Непоседы» 🧩 в филиале «Гезгаловский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.10.2024 Выкл.

Тата можа ўсё, што заўгодна! (+відэа)

У гэтым упэўніліся ўсе, хто сабраўся на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі, якое праходзіла ва ўтульнай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Віншаванні прымалі самыя лепшыя таты – апора і абарона сям’і. – Віншую з асаблівым сямейным святам – Днём бацькі. Для кожнага чалавека неабходна бацькоўская падтрымка, вы апора і абарона для сваіх дзяцей, настаўнікі і прыклад для пераймання. Важна, што вы вучыце іх павазе, працалюбству. Дзякуй за ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцей на Дзятлаўшчыне. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена шчаслівымі момантамі з блізкімі, радасцю ад перамог і дасягненняў мэтаў вашымі дзецьмі. Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, дабрабыту, – павіншаваў усіх татаў са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. Цікавым момантам сустрэчы стала знаёмства з гасцямі. Даведаліся, што таты любяць рабіць разам са сваімі дзецьмі, чым цікавяцца. А ў час жартоўнай віктарыны высвятлялі, ці ўсё яны ведаюць пра сваіх сыноў і дачок, пачынаючы з першага дня іх жыцця. Быў і конкурс на самага дужага тату – тут перамагло сяброўства, усе аказаліся і самымі ўважлівымі – пазналі сваіх дзяцей па голасе. – Быць добрым бацькам – самая адказная і неабходная работа ў жыцці мужчыны, – нагадалі вядучыя мерапрыемства. – Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі, навучыць, расказаць, абараніць, патлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем – такое можа толькі тата. Ад усяго сэрца жадаем вам доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і поспехаў ва ўсім. Прыгожыя музычныя віншаванні гучалі ад Валерыя Макарчыка, Алены Гузавец, Ксеніі Жылянінай, Іны Анушкевіч, Чэслава Свіба, групы “Бархат”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.10.2024 Выкл.

Неделя родительской любви

Творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил мужчин ОАО «Гранит-Агро» с Днём отца. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.10.2024 Выкл.