Нам даверана памяць. Пад мірным небам, песня, гучы!
З песнямі, кветкамі, падарункамі праходзіць на Дзятлаўшчыне віншавальная акцыя да Дня Незалежнасці. На гэты раз гасцей сустракала былая вязень фашысцкіх канцлагераў Валянціна Стукач з аграгарадка Раготна. Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з найлепшымі пажаданнямі Валянціне Міхайлаўне ўручыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. Віншавальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паштоўку раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі і цукеркі – старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Да віншаванняў з падарункамі далучылася і партыя “Белая Русь”. Старшыня раённага аддзялення партыі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская пажадала шаноўнай зямлячцы моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Менавіта дзякуючы людзям ваеннага пакалення, якія змаглі пераадолець усе жахі і выпрабаванні лёсу, цяпер мы жывём на гэтым свеце. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Нам даверана памяць. Зноў гучыць “Кацюша” і слёзы на вачах
У нашай краіне прадаўжаецца эстафета ўзнагароджвання юбілейнымі медалямі і ўручэнне віншавальных лістоў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 29 лютага 2024 года № 75. Імі адзначаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета, іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых. На Дзятлаўшчыне такія ўзнагароды да Дня Перамогі ўжо атрымалі ветэран вайны Аляксандр Лях і тылавік Марыя Цімафейчык. 1 ліпеня “віншавальная” дэлегацыя накіравалася па адрасах былых вязняў нямецкіх канцлагераў, усяго ў “маршрутным лісце” для нашага раёна пазначаны сем прозвішчаў. Усе вязні атрымаюць юбілейныя ўзнагароды, віншавальныя лісты ад Прэзідэнта, паштоўкі ад раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі, падарункі. Да святочнай юбілейнай акцыі далучыліся грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны – савет ветэранаў, РГА “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першымі віншаванні прымалі жыхаркі райцэнтра Вера Калпінская і Раіса Венславоўская. – 3 ліпеня Беларусь святкуе юбілейны Дзень Незалежнасці, – адзначыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. – Уручаючы юбілейныя ўзнагароды, мы жадаем вам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой. – Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю. – Гэтыя лісты-трохкутнічкі дасланы ад Прэзідэнта, паштоўкі – ад кіраўніцтва раёна, а раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала карысныя падарункі, – расказала старшыня жаночага аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. – Рэгулярна кіраўнік дзяржавы падпісвае ўказы, якімі зацвярджае выдзяленне матэрыяльнай дапамогі да важных дат для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы памятаем пра вас і ганарымся вашымі подзвігамі і стойкасцю. – Жывіце доўга і шчасліва на радасць дзецям, унукам і ўсім нам, – далучыўся да віншаванняў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Яркія музычныя падарункі “прывёз” адрасатам творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. З задавальненнем нашы зямлячкі разам з гасцямі спявалі “баявую” і ўсімі любімую песню “Кацюша”, расчуленыя, употай змахвалі слязінкі. Чытаючы віншавальныя адрасы, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў выказалі словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі, кіраўніцтву нашага раёна і ўсім, хто дорыць ім клопат і ўвагу. “Няхай наша Беларусь цвіце і працвітае, міру, шчасця, дабрабыту суайчыннікам”, – жадалі яны. У гарадскім пасёлку Наваельня віншаванні, кветкі і падарункі прымалі мясцовыя жыхаркі Ніна Голікава і Ніна Гутарава. Былому вязню нямецкіх канцлагераў Ніне Голікавай уручылі юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Бал в усадьбе «Вольны Мельнік»
30 июня участники любительского объединения «Элит Данс» побывали на балу в усадьбе «Вольны Мельнік». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Зажинки в ОАО «Дворец-Агро»
Зажинки – предвестники жатвы. Обряд, посвященный началу уборки урожая, провели в ОАО «Дворец Агро». Творческий коллектив филиала «Дворецкий Дом культуры» подарили хлеборобам хорошие песни, с напутственным словом выступил заместитель директора ОАО «Дворец Агро» по идеологии Сачик Александр Казимирович, а также настоятель прихода Покрова Пресвятой Богородицы отец Сергий благословил комбайновые экипажи на хороший урожай. Итак, массовая уборка в хозяйстве стартовала. В предвкушении пусть и нелегкого, но очень важного для всех и жизненно необходимого труда, настроившись на нужный лад, комбайнеры вышли в поле. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Праздник «Вышиванки»
На Дятловщине прошло брендовое мероприятие праздник «Вышиванки». Поселок Новоельня в седьмой раз встречал праздник «Вышиванки» на своей гостинной земле. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Моладзевы турзлёт-2024 – на старт!
28 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовага моладзевага турысцкага злёту “Здаровы я – здаровая наша краіна”. Культурна-спартыўнае мерапрыемства завяршае Тыдзень моладзі і студэнцтва і прысвечана Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яно праходзіць пад лозунгам: “Давайце ўсе свае перамогі прысвяцім любімай Радзіме!” Свае турысцка-спартыўныя ўменні і творчасць сёлета прадэманструюць восем каманд: КСУП “Хвінявічы” і “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”, Новаяльнянскага КХП, Дзятлаўскага льнозавода, аддзела адукацыі райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Традыцыйна на турзлёце будзе працаваць «прэс-цэнтр» раённай газеты «Перамога». Шчаслівых стартаў, удалых выступленняў і прыемнага актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды ім жадалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго намеснікі Вольга Жэлезоўская і Дзмітрый Баравік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Турзлёт прадоўжыцца тры дні. Каманды прымуць удзел у турысцкай паласе перашкод, конкурсе на лепшы быт, спаборніцтвах па перацягванні каната, валейболе, іншых. – На працягу многіх гадоў на Дзятлаўшчыне правядзенне такіх фестываляў адпачынку і здароўя стала добрай традыцыяй, – павітаў удзельнікаў і гасцей турзлёту Андрэй Садоўскі. – Прыемна адзначыць, што першы ў гэтым годзе турысцкі злёт ва ўрочышчы Рыбакі адкрывае менавіта моладзь – асноўны “рухальны лакаматыў” нашага грамадства і раёна. Сёлетні год аб’яўлены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Годам якасці. Паверце, якасна трэба не толькі працаваць і вырабляць свой прадукт, але і адпачываць. Жадаю вам прыемна правесці час, паспаборнічаць, атрымаць заслужаныя ўзнагароды. Дзякую вашым кіраўнікам, якія нягледзячы на “гарачы” перыяд у вытворчасці дазволілі вам паўдзельнічаць. Дзякую і арганізатарам фестывалю, асабліва раённаму камітэту ГА “БРСМ” і яго лідару Кацярыне Хілімончык, за “адладжаны механізм” падрыхтоўкі, які дазваляе адпачываць з задавальненнем. Словы ўдзячнасці ўдзельнікам – за падтрыманне традыцый турзлёту. Шчаслівых стартаў! Права падняць Дзяржаўны сцяг і адкрыць сустрэчу было дадзена мінулагоднім пераможцам – капітану каманды ААТ “Новаяльнянскі КХП”. – Прыемна чарговы раз на раённым турзлёце бачыць такую вялікую дружную кампанію, – звярнуўся да прысутных галоўны суддзя спаборніцтваў, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Упэўнены, што спартыўна-культурны каляндар нашага раёна без гэтага моладзевага фестывалю быў бы няпоўным. Прыемна, што пасля перапынку ў некалькі гадоў да нас зноў далучылася каманда аддзела адукацыі райвыканкама, а ўпершыню з намі – каманда Дзятлаўскага льнозавода. Удачы вам! Моладзевы турзлёт-2024 – на старт! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🌿ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ🌿
Сегодня в филиале «Дворецкий Дом культуры» Дятловского РЦКиНТ прошел мастер-класс по лозоплетению от мастера Балыкова Сергея для туристов из России. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Берёзу завиваем — Троицу встречаем»
23 июня в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошёл фольклорный праздник «Берёзу завиваем — Троицу встречаем». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Память и боль белорусской земли»
23 июня в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла информационно-познавательная программа «Память и боль белорусской земли», приуроченная Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Пусть свечи памяти горят»
22 июня в агрогородке Гезгалы прошел митинг-реквием «Пусть свечи памяти горят», посвященный Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.