Фестываль-карнавал роставых лялек «Дасканалы свет казкі»
Адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал роставых лялек «Дасканалы свет казкі» Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на фестывалі-карнавале роставых лялек і гульнёвых праграм. Ён ладзіўся ў Дзятлаве 26 мая на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў глядзельнай зале. Але перш, чым прапанаваць гледачам казкі і забавы, артысты ў казачных касцюмах удзельнічалі ў шэсці па вуліцах Дзятлава. Іх суправаджаў Наваельнянскі зводны духавы аркест. Пад бадзёрыя маршы прайшліся па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, плошчы 17 Верасня, вуліцы Міцкевіча героі мультфільмаў і казак. Іх фатаграфавалі, віталі дзятлаўчане. У шэсці прынялі ўдзел звыш паўсотні роставых лялек на чале з Катом у ботах. Гэту новую ляльку – самую вялікую і прыгожую – прэзентаваў сам кіраўнік Тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Іван Каско. Шчыра кажучы, удзельнікаў на фестываль чакалася больш. Аднак па аб’ектыўных прычынах некаторыя госці не прыехалі. Фестывалілі па-суседску: дзятлаўчане, навагрудчане, прадстаўнікі Карэліцкага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў. На фестываль-карнавал калектывы прывезлі розныя праграмы, але аб’яднала артыстаў імкненне парадаваць, павесяліць дзятву і дарослых. Менавіта выдатнага настрою, знаёмства з новымі цікавымі героямі-лялькамі пажадала на пачатку фестывалю Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. Яна зычыла ўдзельнікам поспехаў, а перамогі – мацнейшым. Журы няпроста было вызначыць лепшы калектыў. Але яно урэшце агучыла вынікі. Дыпламантам першай ступені стаў народны тэатр-студыя “Карагод” з аграгарадка Грынкі Свіслацкага раёна (кіраўнік Марыя Самалевіч). Таксама ў пераможцах дзятлаўчане – Тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” пад кіраўніцтвам Івана Каско. Нашы госці са Свіслачы павезлі дахаты галоўны прыз фестывалю – роставую ляльку “Сонейка”. Гэта перамога на рахунку “Карагода” – не першая, бо калектыў існуе ўжо 16 гадоў. Быў на “Славянскім базары”, фестывалі Нацыянальных культур у Гродне, фестывалі ў Воранаве. Усе 16 гадоў кіруе калектывам Марыя Мікалаеўна Самалевіч. Да тэатральнай дзеі яна прыахвоціла сваю нявестку Дар’ю, касцюмерам у калектыве – дачка Наталля. Марыя Мікалаеўна мае тры зборнікі тэатральных пастановак, якія сама піша і ўвасабляе на сцэне. Дапамагаюць ёй у гэтым Святлана Шмыга, Таццяна Завадская, Аксана Пачыноўская. Фестываль-карнавал не абмяжоўваўся гульнямі і пастаноўкамі. У гэты дзень ладзілася выстава вырабаў дзятлаўксіх майстроў. Для дзяцей працавалі каруселі, батуты, надзіманы гарадок. Жадаючыя маглі наведаць гасцёўню “БульбаЁстыка”, рэзідэнцыю Олафа, патанцаваць на дыскатэках, паўдзельнічаць у фестывалі фарбаў. Спонсарамі мерапрыемства выступілі : Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт; ЦБП № 407 г. Дзятлава філіяла № 413 г. Ліда ААТ ААБ «Беларусбанк», кіраўнік Наталля Барысаўна Барцэвіч, раённая арганізацыя «Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», старшыня Жадейко Алена Іванаўна; ІП Веремейка С. Г., Шалевіч Н У, Панамароў У Ў, Чантук В.Г, ПГУП «Капітал плюс», дырэктар Маркушэўская Л. К.
«Нади себе дело по душе»
«Нади себе дело по душе» 26 мая зав.сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» провела акцию для детей «Нади себе дело по душе». Где познакомила ребят с клубными формированиями работающими на базе Дома культуры. Пригласила активно провести летние каникулы вместе.
Раённы фестываль фальклору
Раённы фестываль фальклору «Вянок творчасці народнай» на Дзятлаўшчыне 21 мая на летняй танцавальнай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся раённы фестываль фальклору, які сабраў творчыя калектывы і выканаўцаў з усяго раёна. Праграма фестываля пачалася з прэм’еры: работнікі культуры раёна падрыхтавалі масавы народны танец. Вядучыя праграмы Чэслаў Свіб і Людміла Баклушына прадставілі конкурсную камісію сёлетняга фестывалю. У яе склад увайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, загадчыца аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнайтворчасці Марына Лукіянец, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Янушкевіч, метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Дудкіна. Першымі на фестывальную сцэну выйшлі прадстаўніцы Жукоўшчынскагадома культуры — народны фальклорны гурт вёскі Погіры. Жанчыны выканалі народныя песні і жарты сваёй мясцовасці. Хвінявіцкі дом культуры дэлегаваў на фестываль гурток сцэнічнага майстэрства «Ліхтарык» і іх старэйшыя калегі па сцэне — фальклорны гурт «Сузор’е». Данілавіцкі рэгіён прадставіў шматлікі і яркі мясцовы фальклорны гурт «Суседачкі», які парадаваў гледачоў песнямі і байкамі. Аўтэнтычныя песні Дзятлаўшчыны прагучалі ў выкананні народных фальклорных гуртоў вёсак Ахонава і Студзераўшчыны. Ад Наваельнянскага дома культуры на летняй сцэне выступілі фальклорны гурт, юныя салісткі вакальнага і гутарковага жанру. Казлоўшчынкі фальклор прадставілі дзіцячыя калектывы і выканаўцы. Юныя артысты чыталі казку, танчылі «Кадрыль» і гулялі ў народную гульню «Явар». Ксенія Лагута з Дварэцкага дома культуры артыстычна прачытала байку Кандрата Крапівы «Ехаў дзедка на кірмаш». Ігар Крывулька з Вензаўца пазнаёміў прысутных з прыгожай легендай пра вензавецкую царкву, а дзяўчаты з фальклорнага трыа Вензавецкага дома культуры выканалі народнуюпесню «Ой, там пад ганкам». Пакуль кампетэнтная камісія раілася, народны тэатр гульні «Прымакі» па-за конкурсам зладзіў міні-канцэрт для гасцей фестывалю. Па выніках конкурснай праграмы журы вызначыла лепшых выканаўцаў і калектывы. У намінацыі «Аўтэнтычны фальклорны гурт» першае месца атрымаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына, другое — народны фальклорны гурт вёскі Погіры, трэцяе — народны фальклорны гурт вёскі Ахонава. У намінацыі «Дзіцячы фальклорны гурток» пераможцам стаў Казлоўшчынскі фальклорны гурток. Лепшым дарослым фальклорным ансамблем стаў фальклорны гурт «Суседачкі» з Данілавічаў. У намінацыі «Індывідуальныя выканаўцы народнай прозы» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Ніна Лашкоўская (Данілавічы), другое — Ксенія Лішык (Казлоўшчына), трэцяе — Ігар Крывулька (Вензавец) і Арына Кузьміч (Наваельня). Лепшай сольнай выканаўцай песеннага фальклору журы прызнала Зінаіду Стэльмах з Ахонава.
У Дзятлаве затанчылі па-даўнейшаму
У Дзятлаве затанчылі па-даўнейшаму У межах раённага фестывлю фальклору «Вянок творчасці народнай» адбыўся прагляд канкурсантаў на абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнешаму». Танцавальныя пары розных узростаў на адной пляцоўцы, у адным карагодзе згулялі побытавыя беларускія танцы «Мальвіна», полька «Карэлафінская», «Лявоніха», полька «Бабачка», «Каханачка», «Ойра», «Акуліна», «Лысы», «Вальс», «Падыспань», «Кракавяк», полька «Мясцовая». Лепшыя народныя танцоры прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу ў аг. Тарнова Лідскага раёна.
Фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi»
VIII Областной фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi» 20 мая в стенах Лидского замка прошел VIII Областной фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi». 22 коллектива из разных уголков нашей области демонстрировали свои таланты, среди которых своё искусство продемонстировал народный ансамбль народной песни и музыки “Ятранка”. художественный руководитель Анна Харлинская. По итогам фестиваля диплом за высокое исполнительское мастерство.
Областной фестиваль авторской песни «Новое поколение»
Областной фестиваль авторской песни «Новое поколение» 20 мая представители от Дятлово приняли участие в VII областном фестивале авторской песни «Новое поколение» собрал сегодня в Зельве порядка двадцати талантливых участников. В номинации «Автор стихов и музыки» — Владислав Ракуть и Валерий Макарчик награждены дипломами за участие.
Сустрэча з Юзафам Станеўскім
Сустрэча з Юзафам Станеўскім 19 мая аг. Круцілавічы наведаў Бн Юзаф Станеўскі дапаможны біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі. Наведаўшы аддзел культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» ён таксама сустрэўся з жыхарамі аграгарадка, наведаў ААТ «Граніт-Агра», Данілавіцкі сельскі выканаўчы камітэт. Напрыканцы сустрэчы свае вясёлыя песні дарыў ансамбль народнай песні «Суседачкі».
Детский выпускной
Детский выпускной 19 мая отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» проведена игровая программа на выпускном балу в Крутиловичском детском саду. Хорошее настроение дарили детям клоун Кузя и его подруга Анфиска.
Сустрэча з Юзафам Станеўскім у аг.Дварэц
Сустрэча з Юзафам Станеўскім у аг.Дварэц 19 мая аг. Дварэц наведаў Бн Юзаф Станеўскі дапаможны біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі. Хлебам-соллю яго сустрэлі ў аддзеле культуры і дасуга «Дварэцкі Дом культуры» старшыня Дварэцкага сельскага Савета Т.М.Перапечына і работнікі аддзела. Ён сустрэўся з жыхарамі аграгарадка,сваё прывітанне яму падарылі ветэраны працы клуба «У крузе сяброў»,А.Баклушын і А.Цяцерына праспявалі песні пра нашу любімую Беларусь. У час сустрэчы біскуп прамовіў добрыя словы у адрас усіх жыхароў аграгарадка.
Концерт «Весенний хоровод»
Концерт «Весенний хоровод» 18 мая работниками Центра культуры была организована концертная программа «Весенний хоровод» для отдыхающих сан. «Радон».