Адзінствам моцныя (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да маладога дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Ва ўтульнай святочнай зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучнёўская моладзь Дзятлаўшчыны. – Разам з усёй краінай мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі. Гэты дзень сімвалізуе згуртаванасць і еднасць беларускага народа, на якіх трымаюцца дабрабыт і працвітанне роднай Беларусі. Мы, беларусы, жывём у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой сябруюць паміж сабой, падтрымліваюць адзін аднаго. Са светлым і добрым святам, дарагія землякі! – звярнуліся да гасцей канцэрта вядучыя Анастасія Голуб і Валерый Макарчык. Канцэртную праграму для дарагіх гледачоў падрыхтавалі песенныя калектывы і артысты раёна. Усе кампазіцыі прысвячаліся Беларусі, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі народны тэатр-студыя “Суседзі”, народны ансамбль песні “Заранка”, Нэлі Санюк, Аляксандра Міклаш, Уладзімір Данільчык і Алёна Гузавец, Ганна Харлінская і вакальная група гімназіі № 1 горада Дзятлава, Марына Варган, Алёна Касцюк, Валерый Макарчык, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, Чэслаў Свіб. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Міля Жалабоўскага” – з удзелам самога Міхаіла Жалабоўскага
У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, якія сабралі больш за 300 удзельнікаў з навучальных установаў і працоўных калектываў раёна. Сёлетняя “Міля Жалабоўскага” стала адметнай, паколькі яе наведаў, той, у чый гонар была названа дыстанцыя – наш знакаміты зямляк, спартсмен-лёгкаатлет, рэкардсмен Міхаіл Жалабоўскі, які ў 1968 годзе выступаў на алімпіядзе ў Мехіка менавіта на дыстанцыі 1500 метраў. Мерапрыемства распачалося ўрачыстасцю на плошчы 17 Верасня, да якой далучыліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур, арганізацый і навучальных установаў раёна. Павіншаваў землякоў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дзень народнага адзінства – знамянальнае свята для кожнага беларуса. Яно сімвалізуе імкненне нашага народа захоўваць свае традыцыі, культуру і веру, самастойна вызначаць свой лёс, жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўным гаспадаром на роднай беларускай зямлі. За шматвяковую гісторыю беларусы не раз даказвалі, што, аб’яднаўшыся, здольны пераадолець любыя цяжкасці. Аб’яднанне ўсходніх і заходніх рэгіёнаў Беларусі аказала вялікі ўплыў на жыцё нашай краіны, дазволіла нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, адрадзіць з руін гарады і прадпрыемствы, пабудаваць сучасную сацыяльна арыентаваную эканоміку. І сёння, захоўваючы духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна разам, згуртавана берагчы і памнажаць здабыткі нашай краіны дзеля будучых пакаленняў беларусаў. Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны, і мара кожнага з нас жыць у мірнай, квітнеючай Беларусі. Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаю вам здароўя, аптымізму і новых дасягненняў для працвітання і ў імя любімай Беларусі. Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям’і, а адзінства і патрыятызм заўжды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны. Міхаіл Жалабоўскі далучыўся да віншаванняў і пажадаў спартсменам лёгкіх забегаў. Ён сам даў старт першай групе ўдзельнікаў “Мілі Жалабоўскага” і ўручыў спартсменам памятныя медалі на фінішы. Такія сімвалічныя ўзнагароды атрымаў кожны, хто пераадолеў дыстанцыю ў 1500 мераў па вуліцах Дзятлава ў час святочнага забегу да Дня народнага адзінства. Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе падняліся на п’едэстал, дзе атрымалі медалі і дыпломы ад самога Міхаіла Мікалаевіча. Персанальны рэкорд сёлетняй “Мілі Жалабоўскага” належыць спартсмену-аматару з Казлоўшчыны Аляксандру Палуносіку, які паказаў час 5 хвілін 3 секунды. – Ёсць да чаго імкнуцца! Рэкорд Міхаіла Жалабоўскага на алімпіядзе – 3 хвіліны 59 секунд, – заўважыў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Дзякуй усім за ўдзел у стартах! Жадаю даорслым і юным дзятлаўчанам заўсёды сябраваць са спортам. Таксама былі падведзены камандныя вынікі. Пераможцай “Мілі Жалабоўскага” сярод арганізацый раёна стаў калектыў Дзятлаўскага РУП ЖКГ, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – КСУП “Войневічы”, сярод установаў адукацыі – Раклевіцкая базавая школа. У раённай спартакіядзе школьнікаў лепшымі сталі навучэнцы Новаяльнянскай ім. А.А. Шаўчэнка і Гезгалаўскай сярэдніх школ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Марыя Вялічка: “Жыву дзеля дзяцей і ўнукаў”
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 85-гадовую юбілярку, доўгажыхарку вёскі Яхноўшчына Марыю Вялічка, каб павіншаваць жанчыну з цудоўнай датай, падарыць ёй вершы, песні і даведацца пра гісторыю яе жыцця. Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў сям’і простых сялян, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Было цяжка, усім прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць, бацькі і дзеці хадзілі ў калгас на розныя работы. Юбілярка скончыла ўсяго 4 класы, а ў 14 гадоў пайшла працаваць даяркай на ферму. У 22 гады выйшла замуж. Іосіф толькі што дэмабілізаваўся з войска. Прыгожы, статны хлопец у ваеннай форме адразу спадабаўся дзяўчыне. – Успамінаю нашае вяселле, вянчаліся ў касцёле ў Дзятлаве, –расказвае жанчына. – Уся моладзь ехала на сямі конях з гармонікам. Гулялі тры дні, было вельмі весела. І пражылі мы з Іосіфам Іосіфавічам дружна і шчасліва 55 гадоў, імкнуліся дапамагаць адзін аднаму, разам і на ферме працавалі. Міналі год за годам, і маладая сям’я набыла найвялікшае багацце – у іх нарадзілася пяцёра дзяцей. За гэта Марыя Канстанцінаўна атрымала заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. А цяпер жанчына пабагацела ўжо на дзесяць унукаў і двух праўнукаў. – Дапамагала мне гадаваць дзетак мая свякроў Вольга Хляр’янаўна, працавітая, сціплая жанчына, – дзеліцца далей успамінамі юбілярка. – З ёй мы пражылі 22 гады разам. Днём я была на працы, а яна ўпраўлялася па гаспадарцы, гадавала і выхоўвала ўнукаў, бо я была ў дэкрэце толькі два месяцы пасля нараджэння кожнага дзіцяці. Вечарамі мы з ёй ткалі, вязалі, вышывалі. Сям’я была вялікая, але вельмі дружная. Дзеці раз’ехаліся і жывуць хто ў Брэсце, хто ў Мінску, Міроўшчыне, Жукоўшчыне, Бярозаўцы, але мяне не забываюць, часта тэлефануюць, наведваюць. Жыццё не заўсёды бывае лёгкім і бесклапотным, як хацелася б. Адчула гэта і Марыя Канстанцінаўна, калі моцна захварэў муж і яму ампутавалі ногі. Яна даглядала старэнькую свякроў і мужа-інваліда, але веры ў свае сілы не губляла, хоць і сама перажыла цяжкую форму інсульту. Юбілярка падзялілася і сваім сакрэтам даўгалецця: – Гэта, першым чынам, імкненне жыць. Жыць дзеля дзяцей і ўнукаў, не маркоціцца і, вядома, працаваць. Вось і цяпер раніцай устаю, хоць і цяжка, хочацца зноў легчы, але разумею, што спраў шмат. Трэба накарміць кошку Васілісу, сабаку Біма, прапалоць агарод, прыбраць у хаце і двары. Прывыкшы ўсё жыццё шмат працаваць, нават і цяпер хочацца мець вялікую гаспадарку – карову, свіней, хоць сілы ўжо не тыя, ды і дзеці супраць. З нагоды дня нараджэння любімай матулі і бабулі ўся сям’я сабралася на святочнае застолле, каб выказаць найлепшыя пажаданні і падзякаваць за яе клопат і ўвагу. – Нашай матулі мы жадаем моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, – зячыць дачка Марыя. – Мы ўсе дружна жадаем, каб мама нас “давяла” да пенсіі, пажаніла ўсіх унукаў, а яны ў нас сталі добрымі людзьмі і занялі дастойнае месца ў жыцці. Усё добрае ў нас адбываецца дзякуючы падтрымцы і яе малітвам. Мы дзякуем ёй за дапамогу і ўдзел у нашым жыцці. Яна ў нас вельмі працавіты і мэтанакіраваны чалавек, няхай яшчэ доўга нас радуе сваёй прысутнасцю. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Память поколений нас объединяет «
В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла праздничная программа «Память поколений нас объединяет «, ко Дню народного единства. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Живем и поем вместе»
15 сентября работники Новоельнянского Дома культуры провели праздничную концертную программу «Живем и поем вместе» ко Дню народного единства🇧🇾🇧🇾 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці»
14 верасня ў г.п.Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці», у якім прыняў ўдзел народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Па выніках фестываля калектыў атрымаў Дыплом “За прапаганду беларускай народнай гульні” і каштоўны падарунак. Нашы віншаванні! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Осенние забавы»
🍂 В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла веселая эстафета «Осенние забавы»🍂. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Праздник урожая
14 сентября 2024 года в Центре Культуры города Дятлово состоялся Праздник урожая под девизом «Чем богаты, тем и рады». Праздник прошёл в формате развлекательно-концертной программы, в ходе которой гости могли насладиться яркими выступлениями местных артистов и коллективов. Звучали народные песни, которые создали атмосферу теплоты и единения. Самой заметной частью праздника стало участие в конкурсах, связанных с урожаем, что добавило элемент веселья и задора. Конкурсы и игры, приуроченные к теме праздника, собрали большое количество участников, внеся дух соревновательности и веселого общения. Все с удовольствием участвовали в различных активностях, что позволило всем полноценно погрузиться в атмосферу праздника. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Карнавал весялосці»
В Вороново торжественным шествием в карнавальных костюмах, под марш духового оркестра, стартовал открытый областной фестиваль игры «Карнавал весялосці». 🎈🎭🃏🎳🧩♟️ С приветственным словом к участникам и гостям праздника обратилась начальник управления культуры Гродненского облисполкома Елена Викторовна Климович. Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» на карнавале веселья в Вороново. Участники карнавала могли наблюдать за веселыми персонажами, которые развлекали гостей, проводили игры и конкурсы, создавая атмосферу праздника. Яркие костюмы, музыка и смех заполнили пространство, а улыбки на лицах людей стали лучшим подтверждением успеха мероприятия. Организаторы постарались сделать программу насыщенной и интересной, чтобы каждый смог найти что-то по душе. «Яркий праздник для всех» – это не только студия ростовых кукол, но и команда профессионалов, которая знает, как сделать любое мероприятие незабываемым. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/obraztsovaya-studiya-rostovykh-kukol-yarkiy-prazdnik-dlya-vsekh-iz-dyatlovo-provela-yarkoe-predstavl.html
Работнікі лясной гаспадаркі Дзятлаўшчыны прымалі віншаванні (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў лесу, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, арганізацый Дзятлаўшчыны, працоўны калектыў Дзятлаўскага лясгаса. Словы віншавання і ўдзячнасці ў адрас калег выказаў дырэктар арганізацыі Сяргей Дурко: – Усе, хто прыйшоў працаваць у лясную галіну і застаўся верным свайму выбару, – сапраўдныя героі. Тут знаходзяцца людзі, шчыра адданыя сваёй справе. Місія зберагчы і з розумам распарадзіцца прыродным багаццем ляжыць на плячах усіх, хто выбраў гэту няпростую, але дастойную прафесію. І сёння мы – каманда прафесіяналаў, здольная аператыўна і якасна вырашаць пастаўленыя задачы, разам пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць на прафесійным шляху. Выказваю вам падзяку за працавітасць, адказнасць і сумленнасць. Шчыра жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця, міру, дабра вам і вашым блізкім. Са святам! Сяргей Віктаравіч уручыў узнагароды работнікам лясгаса. Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – вадзіцелю аўтамабіля на вывазцы лесу Івану Мясаеду, падзяку Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – машыністу тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны Дзмітрыю Калодку, граматы Гродзенскага ДВЛГА – інжынеру па лесакарыстанні Анастасіі Ермаковіч, лесаводу Казлоўшчынскага вопытнага лясніцтва Андрэю Місніку, сертыфікат аб занясенні на Дошку гонару Гродзенскага ДВЛГА – слесару па рамонце аўтамабіляў Аляксандру Жылко. Павіншаваў работнікаў лесу з надыходзячым прафесійным святам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Лес для нашай краіны з’яўляецца асноўным рэсурсам. 41 % тэрыторыі Дзятлаўшчыны заняты лясамі. Ваша праца заўважна не кожнаму, аднак яна надзвычай няпростая і карпатлівая. Пачынаецца ад маленькага насення і расточка, а заканчваецца глыбокай перапрацоўкай драўніны. Лясная гаспадарка – гэта праца людзей розных прафесій. У гэты святочны дзень хачу пажадаць кожнаму з вас, каб ніякія стыхіі не ўносілі карэктывы ў вашу работу, каб яна была планавай, сістэмнай і выніковай. Жадаю вам і вашым сем’ям добрага надвор’я, шчасця, мірнага неба, дабрабыту і моцнага здароўя. Кіраўнік раёна ўручыў работнікам лясной галіны заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны начальнік пажарна-хімічнай станцыі Дзмітрый Гульнік, спецыяліст па арганізацыі закупак Таццяна Васько, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – інжынер па маркетынгу Дзмітрый Лагун, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Ігар Курман. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшлі маленькія памочнікі – удзельнікі дашкольнага лясніцтва з дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава. Яны падарылі старэйшым калегам відэаролік і сувеніры. Узамен адміністрацыя Дзятлаўскага лясгаса таксама аддзячыла іх прыемнымі сюрпрызамі. З нагоды свята ўзнагароды Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўручыла старшыня прафкама Дзятлаўскага лясгаса Алена Свораб. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага лясгаса калегам уручыў галоўны ляснічы Канстанцін Дзісько. Музычныя падарункі гасцям свята дарылі Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Марына Міхалоўская, Марына Варган, Анастасія Клімец, Іна Анушкевіч, ВІА “Гарачыя сэрцы”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.