Автор: admin

«Ты лучший! Потому что ты — папа!»

20 октября спевиалимты филиала «Новоельнянский дом культуры» провели праздничную концертную программу посвященную Дню Отца «Ты лучший! Потому что ты — папа!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 20.10.2024 Выкл.

«Отец — ответственная должность»

19 октября в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла концертная программа «Отец — ответственная должность». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.10.2024 Выкл.

У Дзятлаве кірмаш гудзе, гандаль бойка ідзе (+відэа)

Сезон асенніх кірмашоў на Дзятлаўшчыне традыцыйна завяршыўся вялікім продажам-гуляннем у райцэнтры. Тут дзятлаўчане і госці горада маглі набыць неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю, патанцаваць пад добрыя песні ад любімых калектываў раёна і выйграць супер-прыз у бяспройгрышнай латарэі. У кірмашы прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сельгасарганізацый, установаў культуры раёна і самі дзятлаўчане, якія скарысталіся добрай магчымасцю папоўніць запасы на зіму. Сёлетні кірмаш вызначыўся небывалым ажыятажам на збожжа, бульбу, агародніну (асабліва буракі, моркву і капусту), яблыкі і грэцкія арэхі. Багатым ураджаем гасцей кірмашу парадавалі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама фермеры, сваю прадукцыю прапаноўвалі ААТ “Молочный Мир” і “Слонімскі мясакамбінат”. Таксама “ў лёт” пайшла жывая рыба ад фермерскай гаспадаркі. Цікавіліся дзятлаўчане і мёдам, кветкамі, сувенірамі, гіпсавымі скульптурамі для прысядзібных участкаў. Сёлета сваё першае дрэва на дзятлаўскім кірмашы набыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Маю вялікую цікавасць да саджанцаў грушы. Яблыневы сад у меня ёсць, хочацца яго разнастаіць. Раннія і сярэдняспелыя ёсць, таму выбіраў на кірмашы грушы позніх гатункаў, набыў пару саджанцаў, – расказаў Андрэй Уладзіміравіч. – Кірмаш – заўсёды добры настрой у людзей, выгадныя пакупкі. Надвор’е і асартымент радуюць. Ураджай на Дзятлаўшчыне сёлета багаты, таму прадаўцам ёсць чым парадаваць землякоў. Сезонны кірмаш – гэта не толькі багацце сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі на любы густ, але і самы разнастайны аўтапарк: ад традыцыйных легкавых аўтамабіляў і таксі, на якіх развозілі мяхі з пакупкамі, да мотаблокаў, тачак, веласіпедаў і нават сваіх дваіх. Намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” адзначыла, што попыт на зерне сёлета, як і штогод, вельмі высокі: – Мы былі на кірмашы зрання. А палове восьмай нас ужо чакаў натоўп пакупнікоў. Прывезлі ў Дзятлава 17 тон прадукцыі прадпрыемства: ячмень, трыцікале, пшаніцу і кукурузу. Больш за ўсё было пшаніцы, на якую назіраўся самы высокі попыт. Літаральна за гадзіну ўвесь наш тавар раскупілі. За гэты сельскагаспадарчы сезон мы ўжо паспелі двойчы пабываць у Наваельні, дзе таксама быў добры гандаль. Дзятлаўчане расказалі, па што прыйшлі на кірмаш, і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад пакупак. Лілія і Сяргей Шумскія: – Вельмі падабаецца набываць агародніну на кірмашах: тут вялікі выбар у адным месцы, добрыя кошты, усё свежае. Сёння купілі цыбулю і буракі. Аднясём пакупкі дахаты і яшчэ вернемся па бульбу ў машыну КСУП “Хвінявічы”. Ірына Сіняк: – Прыехала на раённы кірмаш з Вензаўца, хачу купіць яблыньку, ужо выбрала цікавы гатунак. Зараз пахаджу па гандлі, можа яшчэ прысмакаў якіх-небудзь куплю родным. З агарода ўсяго свайго багата, хіба толькі яблык вазьму. Людміла Салаўёва: – Сёння мы на кірмашы з сям’ёй – мамай і сястрой Кацярынай. Выбіраем саджанцы на матулін прысядзібны ўчастак у Засецці. Хочам менш бульбы садзіць на агародзе, а закласці сад, таму набываем шмат саджанцаў. Ужо выбралі зімовыя яблынькі і грушы. Яшчэ хочам купіць іргу, у яе вельмі смачныя ягады. Таксама я купіла на перспектыву грэцкі арэх, буду гадаваць, каб падмацоўваць сардэчка. Яркай, бойкай, вясёлай і сагравальнай атрымалася кірмашовая забаўляльная праграма, падрыхтаваная лепшымі творчымі калектывамі Дзятлаўшчыны. Як і заўжды, сваімі песнямі радавалі ансамблі “Заранка”, “Суседзі”, народны хор “Ветэраны ў страі”, артысты Новаяльнянскага, Дварэцкага, Гезгалаўскага, Данілавіцкага, Казлоўшчынскага дамоў культуры. Самыя ўдачлівыя паспыталі шчасця ў бяспройгрышнай латарэі і выйгралі збожжа, агародніну, посуд, патрэбныя ў гаспадарцы бытавыя рэчы і галоўны прыз – сушылку для бялізны. Яе ўладальніцай па волі лёсу стала работніца Данілавіцкага дома культуры Святлана Грос. – Купіла сёння два білеты латарэі, выйграла часночніцу і галоўны прыз. Здзівілася і ўзрадавалася, раней мне ніколі так не шанцавала, хоць у розыгрышы ўдзельнічаю кожны год. Жыву ў кватэры, але свой прыз, думаю, падару дзецям, ім больш спатрэбіцца. Завяршыўся кірмаш дзіцячай гульнявой праграмай ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.10.2024 Выкл.

Музыкальный рейд

        С большой радостью музыкальный рейд коллектива сектора нестационарного обслуживания населения встречали и жители отдалённых деревень Малые и Великие Шестаки, Пруд, Хоробровичи, Норцевичи, Пенчицы, Новосёлки, Силивонки, Лижейки и Морозовичи. Концерт стал не только развлекательным мероприятием, но и настоящим праздником для местных жителей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.10.2024 Выкл.

Галіна Быстрова: “Мне трэба пастаянна нечым займацца”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” працягвае віншаваць юбіляраў нашага раёна. Гэтым разам наведалі жыхарку аграгарадка Хвінявічы Галіну Быстрову, якая ў кастрычніку адзначыла 70-годдзе. Імянінніца была рада гасцям, ветліва сустрэла іх і расказала пра сваё жыццё і захапленні. Галіна Пятроўна нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, у якой, акрамя яе, выхоўваліся яшчэ дзве сястры і два браты. Бацькі працавалі на спіртзаводзе. Так склаўся лёс, што рана памёр бацька, і прыйшлося прайсці праз вялікія выпрабаванні. “Дзяцінства было цяжкім, – успамінае жанчына, – але ўсе разам пераадольвалі праблемы”. Скончыўшы Хвінявіцкую сярэднюю школу, Галіна набыла прафесію майстра абутковых вырабаў і адпрацавала на абутковай фабрыцы два гады. Са сваім будучым мужам дзяўчына пазнаёмілася выпадкова. Мікалай, ураджэнец горада Яраслаўля, адбываў тэрміновую службу ў Гродне. Аднойчы вечарам ён пайшоў з таварышамі ў “самаволку”, хлопцы прыйшлі да інтэрната, дзе жыла Галіна з сяброўкамі, і так, праз акно, адбылося знаёмства. Пасля заканчэння службы Мікалая маладыя людзі пажаніліся і паехалі ў Яраслаўль. Яны адразу ўладкавалася на знакаміты маторны завод, дзе Галіна адпрацавала 18 гадоў. Жывучы ў вельмі прыгожым горадзе Расіі, дзе побач працякае велічная рака Волга, прыгожая прырода, выдатныя людзі, душа Галіны ўсё роўна рвалася ў родны і мілы сэрцу край – у Беларусь. Вярнуўшыся дадому, у Хвінявічы, жанчына пайшла працаваць на ферму даяркай, адразу атрымала катэдж, дзе жыве да гэтага часу. – Мне трэба рух, пастаянна нечым займацца, таму я да гэтага часу працую на ферме паганятай кароў на дойку, – расказвае Галіна Пятроўна. – Праца не з лёгкіх, яна патрабуе немалых фізічных намаганняў. Але я ў добрай форме, маю сілы, бо ўсё жыццё любіла займацца спортам. Напрыклад, у 2005 годзе на зімовых спаборніцтвах па бегу на лыжах у Дзятлаве я заняла 1-е месца. Мне тады было 52 гады. Юбілярка падзялілася, што ў вольны час яна любіць вязаць, вышываць карціны бісерам. А яшчэ для карысці і душы ёсць у яе гаспадарка: трымае свіней і курэй, садзіць невялікі агарод. Яе любімцы – тры каты і тры сабакі. Пакаёвы сабачка Нюша заўсёды з радасцю сустракае Галіну Пятроўну з работы, дорачы сваю цеплыню. Вялікім багаццем у сваім жыцці жанчына лічыць сям’ю. У іх з мужам нарадзіліся двое дзяцей. Сын Аляксандр цяпер жыве ў аграгарадку Хвінявічы, а дачка Таццяна ўладкавалася ў Мінску. З пяшчотай расказвае бабуля пра трох любімых унукаў, хаця лічыць, што іх у яе чацвёра. Пасля выхаду на пенсію яна паехала ў Маскву і там працавала дзесяць гадоў нянькай – выхоўвала цудоўную дзяўчынку Анечку, якая называла яе бабуляй. Старэйшая ўнучка Насця нядаўна выйшла замуж, і Галіна Пятроўна з нецярпеннем чакае праўнукаў. Сярэдняя ўнучка Вольга вучыцца ў медыцынскім каледжы ў Мінску, а самы маленькі ўнук Цімафей, якому чатыры гады, ходзіць у дзіцячы садок. – У цэлым я задаволена сваім жыццём. Жадаю ўсім здароўя і міру. Наш шчыры і працавіты народ заслужыў жыць мірна. Няхай усе будуць добрыя адзін да аднаго. Шчасця і дабрабыту ўсім людзям, – пажадала напрыканцы сустрэчы энергічная, вясёлая, гасцінная Галіна Быстрова. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.10.2024 Выкл.

ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ

16 кастрычніка творчыя супрацоўнікі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў наведалі дзіцячую школу мастацтваў з мэтай папулярызацыі такога рамяства, як прадзіва на калаўродзе. Дзяўчынкі змаглі дакрануцца да такой, амаль сакральнай, справы, як выраб льняной ніткі, літаральна такой, якую пралі нашы бабулі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.10.2024 Выкл.

«Мама как много в этом слове»

16 октября в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошла концертно-развлекательная программа «Мама как много в этом слове». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.10.2024 Выкл.

С визитом добра, радости и песни

              Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» с теплом и искренностью поздравили с 85 -летним юбилеем, долгожительницу из д. Накрышки — Железовскую Валентину Константиновну . Этот замечательный возраст — не просто цифра, а целая сокровищница жизненного опыта Валентины Константиновны. Не каждый может похвастаться столь красочным жизненным путем. Артисты, пожелали Валентине Константиновне долгих лет жизни. Вручили памятные подарки и исполнили песни её молодости. Эта незабываемая атмосфера праздника навсегда останется в сердце этой замечательной женщины. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.10.2024 Выкл.

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ

         Творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил женщин ОАО «Гранит-Агро» с Днём Матери в деревне Ворокомщина, Костюки, Белогурно, Торкачи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.10.2024 Выкл.

«Мамы как пуговки, на них все держится»

             15 октября отделом по работе с детьми и молодежью и отделом народного творчества Центра культуры г. Дятлово, а также с участием специалистов Центра Коррекционно-развивающего обучения и реабилитации для детей, их мам и бабушек была проведена игровая программа «Мамы как пуговки, на них все держится» ко Дню матери. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.10.2024 Выкл.