Автор: admin

Дятловчане приняли участие в каравай-фесте «Бацькава булка» в Свислочи

Культорганизатор Новоельнянского Дома культуры, Марина Ожеховская награждена 🏅Дипломом І степени на выставке-конкурсе изделий домашней выпечки среди любителей «Матулін каравай» в номинации «Традиционный каравай». На суд жюри был представлен современный каравай «Пяшчота» и традиционный каравай «Дабрабыт» на закваске Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 16.08.2025 Выкл.

«Хорошего всем настроения»

«Хорошего всем настроения», с концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловского РЦКиНТ» побывал в деревнях Сверплевичи, Лозки и Скибы. Местные жители всегда с нетерпением ждут и очень тепло встречают артистов. В каждой исполненной песне чувствовалась любовь и желание поделиться ею с окружающими. Зрители подпевали знакомым мелодиям вместе с гостями. Встречи прошли с отличным настроением. Артисты щедро дарили свое творчество, а зрители от души благодарили их аплодисментами и, конечно же, цветами. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 12.08.2025 Выкл.

Хвіліны душэўнасці. 90 зімаў і вёснаў Генадзя Сухоцкага

Доўгае, насычанае, цікавае, часам і вельмі няпростае, жыццё склалася ў нашага земляка Генадзя Сухоцкага з вёскі Чырвоны Бор. Нядаўна ён адсвяткаваў 90-гадовы юбілей, і з гэтай нагоды яго прыехаў павіншаваць творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Мужчына заўжды рады гасцям, любіць і пагутарыць, і песні добрыя паслухаць. Нягледзячы на ўзрост, Генадзь Уладзіміравіч вядзе актыўны лад жыцця. Прыгожа спявае, нават мае дачыненне да Беларускага радыё. У мінулым годзе яго запрашалі на радыёпраграму “Сустрэчы з песняй”, вядучым якой з’яўляецца вядомы беларускі акцёр, рэжысёр Алег Вінярскі. У час душэўнай размовы юбіляр узгадаў старонкі свайго доўгага жыцця: – Нарадзіўся я ў вёсцы Пушча Ліпічанская ў багатай і вялікай сям’і “пана” Сухоцкага – так называлі майго бацьку аднавяскоўцы. Шмат успамінаў з дзяцінства засталося ў памяці, але самыя цяжкія з іх – пра жудасныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Недалёка ад вёскі, дзе мы жылі, знаходзіўся партызанскі штаб, які называўся “Арлянскі”. Дапамагалі партызанам прадуктамі, адзеннем. Я здабываў для іх інфармацыю пра немцаў, якія захапілі гэтую мясцовасць. Складана было, страшна, але ўсе тады аб’ядноўваліся, каб перамагчы ворага, – і дарослыя, і дзеці. У 1945 годзе пайшоў у першы клас. Хадзіць у школу даводзілася па дзесяць кіламетраў кожны дзень. І сёння памятаю сваю настаўніцу Валянціну Іванаўну Дарашкевіч, якая вельмі мяне любіла. Затым перайшоў у Дзямянаўскую школу, а сярэднюю адукацыю атрымліваў у Дзятлаўскай вячэрняй школе. Але на гэтым вучобу не спыніў, хоць і прыходзілася вельмі цяжка, бо бацькі трымалі вялікую гаспадарку: кароў, авечак, курэй, 28 гектараў зямлі – і самім прыходзілася ўсё рабіць. Скончыў курсы трактарыста, адпрацаваў шмат гадоў. Пазней мяне выбралі загадчыкам участка ў калгасе. Хоць і меў ужо добры працоўны стаж, хацелася яшчэ вучыцца, таму скончыў Навагрудскі сельгастэхнікум. Наступным месцам працы была Слонімская меліярацыя, дзе да выхаду на пенсію я быў рабочым. Былі сілы, таму тут працаваў яшчэ дзесяць гадоў і пасля пенсіі. Агульны мой працоўны стаж склаў 54 гады. З будучай жонкай Нінай пазнаёміўся на танцах. Вяселле гулялі тры дні, было весела, бо гралі цудоўныя музыкі на гармоніку і скрыпцы. Жонка Ніна Іванаўна была вельмі працалюбівая, старанная, усё жыццё адпрацавала на ферме даяркай. І дома была добрая гаспадыня, клапатлівая маці для нашых дзяцей – дачкі Ніны і сыноў Аляксандра і Андрэя. Я ганаруся сваімі дзецьмі, пяццю ўнукамі і шасцю праўнукамі. Яны часта наведваюць мяне, тэлефануюць, клапоцяцца, бо пасля смерці жонкі жыву адзін. Адным з маіх захапленняў з’яўляецца фатаграфаванне. Здымаў прыроду, вяселлі, розныя мерапрыемствы, а фатаграфіі рабіў пасля работы, па начах. Вось такімі выдаліся мае 90 зімаў і вёснаў жыцця. Гады пралятаюць хутка, таму маладому пакаленню жадаю цаніць кожную хвіліну, шмат і сумленна працаваць, паважаць адзін аднаго, не забываць бацькоў, верыць у Бога, тады ўсё ў іх жыцці будзе добра. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.08.2025 Выкл.

Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)

Адразу два аграрыі ААТ “Дварэц-Агра” дасягнулі тысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2025. Гэта старшы камбайнер Аляксандр Кастусік і вадзіцель аўтамабіля Васіль Жых. Павіншаваць працаўнікоў з першымі поспехамі на жніве прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Кіраўнік раёна падзякаваў хлебаробам за адказныя адносіны да справы і пажадаў далейшых поспехаў у працы. Ён падкрэсліў, што лідары ўборачнай кампаніі з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто сёння працуе ў полі. – Прыемна, што ў нашым раёне адзнакі ў тысячу тон дасягнулі не толькі вадзіцелі, але і механізатары. Поспехі на жніве – вынік усяго калектыву арганізацыі, разумнага кіраўніцтва і плённай работы агранамічнай службы, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Віншую ўсіх вас з гэтым важкім дасягненнем. Жадаю, каб першая тысяча тон стала добрым стартам да новых вышыняў. Уладзімір Казак далучыўся да віншаванняў і выказаў словы гонару за тое, што адны з першых лідараў уборачнай кампаніі – на яго малой радзіме. Дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын таксама ўручыў узнагароды аграрыям і запэўніў, што з боку адміністрацыі прадпрыемства робіцца ўсё, каб ураджай быў хутка і эфектыўна ўбраны. Калектыў Дварэцкага дома культуры адрасаваў хлебаробам шчырыя словы падтрымкі і заспяваў добрыя песні. Работнікі сельгаспрадпрыемства расказалі, як дасягнулі сёлета сваю першую тысячу тон. Аляксандр  Кастусік: – Дзякуй кіраўніцтву раёна і арганізацыі за віншаванне. Шчыра прызнаюся, сам не чакаў такі вынік, проста працаваў. Сёлета пашанцавала атрымаць новы энерганасычаны камбайн GS-2124 “Гомсельмаш”. Сезон няпросты, але і мы не сядзім на месцы, ловім кожную хвілінку, мяняем віды работ, каб быць максімальна эфектыўнымі. Самы важкі ўраджай яшчэ наперадзе! У гэтым годзе ўжо малаціў і азімыя культуры, і яравыя. Усё атрымліваецца, таму і настрой баявы. Шкада, што ў гарачую пару дзяцей бачу, толькі калі яны спяць, але ёсць вайбер, па якім маем магчымасць пагаварыць з сям’ёй. Васіль Жых: – Вельмі прыемна пачынаць рабочы дзень з такіх навінаў. Рады, што ўзяў першую тысячу на перавозцы збожжа, спадзяюся, будзе сёлета не менш як дзве. Працуецца выдатна, камфортна, не хапае толькі крыху ўдачы і больш сонечных дзён. Усім, хто шчыруе на жніве, жадаю добрага надвор’я, моцнага здароўя і поспехаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 05.08.2025 Выкл.

🎭✨ «Яркий праздник для всех» – море эмоций в Дятлово! ✨🎭

Вчера, 2 августа, на центральной площади Дятлово царила настоящая сказка! 🎉 Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» подарила детям и взрослым незабываемое интерактивное шоу «Ростовые куклы: АРТ-терапия для детей» – и это было невероятно круто! ✅ Танцы, смех и игры с любимыми героями – дети (и даже родители!) с восторгом включались в представление. ✅ АРТ-терапия в действии – малыши раскрепощались, творили и улыбались без остановки! 💬 «Это было лучшее событие лета!» – так говорили гости после шоу. И мы с ними полностью согласны! 😍 📸 Видео с мероприятия уже в наших соцсетях – пересматривайте и делитесь впечатлениями! https://www.youtube.com/@dolls4all Спасибо всем, кто был с нами! До новых встреч на ещё более ярких праздниках! 🌈🎪 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.08.2025 Выкл.

«Защити себя!»

Специалистами Центра культуры г. Дятлово для отделения социальной реабилитации инвалидов г. Дятлово была проведена тематическая программа «Защити себя!», направленная на формирование в обществе стойкого неприятия к любым видам насилия Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

«Свет захапленняў»

⚡️На Дятловщине прошел этап областного смотра-конкурса любительских объединений «Свет захапленняў». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

У народнага фальклорнага калектыва в. Погіры Гезгалаўскага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ госці з Мінску. 

У народнага фальклорнага калектыва в. Погіры Гезгалаўскага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ госці з Мінску. Яніна Грыневіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пагутарыла з жанчынамі пра фальклорные, аўтэнтычныя, народныя песні. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

Інфатурнэ. Асноўны рэсурс – цеснае супрацоўніцтва і цікавыя ідэі

Развіццё турызму – адна са стратэгічных задач, якую Прэзідэнт Беларусі ставіць перад спецыялістамі на бліжэйшую перспектыву. Наша краіна цікавая не толькі знакамітымі фестывалямі, вядомымі замкамі, прамысловымі гігантамі, але і сваёй непаўторнай аўтэнтычнай культурай, традыцыямі, народнымі майстрамі, рамёствамі, а менавіта гэта найчасцей сустракаецца ў рэгіёнах і беларускай глыбінцы. Падобны патэнцыял неабходна выкарыстоўваць і ў нашым раёне. Як зрабіць Дзятлаўшчыну яшчэ больш прывабнай і цікавай для гасцей, якія традыцыйныя мерапрыемствы хаваюць у сабе значны патэнцыял, якія новыя ідэі могуць прынесці поспех у развіцці турызму, абмеркавалі на дыялогавай пляцоўцы ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, ініцыяванай сектарам спорту і турызму райвыканкама. У размове прымалі ўдзел спецыялісты сфераў турызму і культуры раёна, засяроджана яна была на вырашэнні задач па развіцці падзейнага і гісторыка-культурнага турызму. Дыялог праходзіў на пачатку жніўня, які аб’яўлены ў Беларусі месяцам падзейнага турызму. – Вызначана, што ў Беларусі турызм павінен стаць асобнай галіной эканомікі, – акцэнтавала ўвагу на важнасці тэмы галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка. – Існуе больш за дзясятак яго кірункаў – паляўнічы, прамысловы, медыцынскі, іншыя, аднак асноўныя для работнікаў сферы культуры – гэта падзейны і гісторыка-культурны, менавіта з імі звязана ваша работа, мерапрыемствы, праграмы. Важна знайсці ў тым, што вы ўжо робіце, такія цікавінкі і фарматы, якія будуць прывабліваць як мага больш гледачоў і гасцей, значыць мець яшчэ і эканамічны вынік. Наталля Яўгенаўна расказала, што сабой уяўляе каляндар падзейнага турызму Беларусі, якія мерапрыемствы туды трапляюць, яна заклікала прысутных задумацца над варыянтамі раённых святаў, фестываляў, абрадаў, якія могуць быць цікавымі шырокай масе людзей і папоўніць рэспубліканскі каляндар. На рабоце Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра спыніўся яго дырэктар Аляксей Ківуля. Ён нагадаў, што цэнтр выконвае менавіта каардынуючую функцыю паміж суб’ектамі турызму, дапамагае рэкламаваць і папулярызаваць мясцовыя маршруты, святы, аграсядзібы як праз паліграфічную прадукцыю і сацыяльныя сеткі, так і праз папулярныя рэспубліканскія і міжнародныя пляцоўкі, адной з якіх з’яўляецца традыцыйная міжнародная выстава-кірмаш “Адпачынак”, дзе дзятлаўчане неаднаразова і даволі паспяхова прадстаўлялі свой турыстычны прадукт. Вяртаючыся да пытання развіцця гісторыка-культурнага і падзейнага турызму, удзельнікам дыялогавай пляцоўкі было прапанавана паўдзельнічаць у “мазгавым штурме”, асноўнымі задачамі якога было даць ацэнку ўзроўню развіцця падзейнага турызму на Дзятлаўшчыне сёння і выявіць асноўныя магчымыя рэзервы для яго ўдасканалення на перспектыву, а таксама галоўныя фактары і прычыны, якія могуць уплываць на развіццё гэтага віду турызму ў раёне. Групы з пасаўленымі задачамі справіліся, таксама быў вызначаны “партрэт” магчымага наведвальніка мерапрыемстваў, агучаны прапановы, адзначана, што на Дзятлаўшчыне нямала ўжо вядомых раённых фестываляў і святаў, у якіх значны патэнцыял для прываблівання турыстаў, ёсць адметныя мясцовыя традыцыі, майстры, фльклорныя творы, якія будуць цікавыя шырокаму колу гасцей, аднак спецыялістам не хапае вопыту ў рэкламнай і маркетынгавай дзейнасці. Над гэтымі рэзервамі ўстановам культуры раёна і варта папрацаваць у далейшым. Выказаныя на дыялогавай пляцоўцы прапановы варта ўлічваць у перспектыве пры распрацоўцы падзейных мерапрыемстваў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.07.2025 Выкл.

⚡️⚡️⚡️Во Дворце встречали туристов!!!

В агрогородке Дворец Дятловского района с белорусским радушием и гостеприимностью творческий коллектив Дворецкого дома культуры встречал туристов из Российской Федерации🇷🇺 и Республики Узбекистан🇺🇿 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.07.2025 Выкл.