Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

05.05.2017 Выкл. Автор admin

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Сёлета вясна выдалася даволі халоднай. Удзельнікі народнага гурта в. Ахонава з насцярогай чакалі перадсвяточнага Юраўскага дня, рыхтуючыся да яго традыцыйнага правядзення. 5 мая на адвячорак жанчыны прыгожыя, у нацыянальных строях, пачалі збірацца каля хаты адной з удзельніц. Затым гурт накіраваўся да крыжа, які стаіць у пачатку вескі каля царквы. Падышоўшы да яго перахрасціліся і са словамі прашэння звярнуліся да святога Юр’я, каб ён узяў ключы і адамкнуў зямліцу ад зімовага сну, выпусціў цёплую расіцу на палеткі, папрасілі ўмеру сонца, дожджыка, каб зямелька радзіла, каб добра вялася скацінка і быў мір і дабрабыт у людзей. Далей загучала абрадавая песня «Да мы Юр’я сустрачаем». Але скажыце што няма на свеце цуда як толькі загучала песня — ласкава засвяціла сонейка гучней заспявалі птушкі. Песня паняслася па ўсёй акрузе, і гурт рушыў па вёсцы  з абрадавымі песнямі:»Вялік святой наш дзень настау», «Ой хадзіла пава па балоце», «Каля каменя», «У мураванай мураванцы» і інш, з далучэннем мясцовых жыхароў. Селета год быў шчодры на вяселлі і да абраду прыпала 4 пояса. Гурт падышоўшы да дому, дзе жыве маладая пара, якая жанілася летась,з песняй «Маладая малодачка». Маладыя, кідалі на гурт шлюбны пояс, як лічаць мясцовыя жыхары, магічную сілу. Пояс раздзяляўся паміж усімі прысутнымі абрадавай дзеі.