Абрад “Юр’я”

Абрад “Юр’я”

05.05.2016 Выкл. Автор admin

Абрад “Юр’я”

                5 мая дзень выдаўся святочным ва ўсіх адносінах. Прырода абудзілася ад зімовага сну, ласкава свяціла сонейка, жыхары в. Ахонава збіраліся каля крыжа, рыхтуючыся праводзіць старадаўні абрад “Юр’я”. У абрадзе прымалі ўдзел  жыхары в. Ахонава, як старыя, так і малыя, завіталі госці: старшыня Круцілавіцкага выканаўчага камітэту, спецыялісты з АНМЦ НТ з г. Гродна, аддзела метадычнай работы г. Дзятлава. І вось настаў адказны момант, адна з жанчын фальклорнага гурта са словамі пажаданняў звярнулася да  святога Юрая, загучала песня “Да мы Юр’я сустрачаем”, ідучы па вёсцы ад крыжа, да крыжа, выконваліся песні “Ой, хадзіла пава па балоце”, “Вялік святой нам дзень настаў”, “Каля каменя”, “У мураванай мураванцы”. На прыканцы абрада сімвалічна прагучала песня “Маладая малодачка” з надзеяй, што на наступны год абавязкова будзе абрадавы  паясок.