
Абрад «Валачобнікі» у Вензаўцы
28 красавіка ў аграгарадку Вензавец прайшоў тэатралізаваны абрад «Валачобнікі». Творчыя работнікі разам дзіцячым гуртом віншавалі аднавяскоўцаў са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні. Аднавяскоўцы адорвалі валачобнікаў яйкамі, булкамі ды цукеркамі.