Абрад «Калядачкі, бліны ды аладачкі»

Абрад «Калядачкі, бліны ды аладачкі»

07.01.2018 Выкл. Автор admin

Дзятлава сустракае Раство Хрыстова! Абрад «Калядачкі, бліны ды аладачкі»

Для работнікаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва «Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці» і дзіцячага клуба беларускай народнай творчасці «Святліца» стала добрай традыцыяй сумесна праводзіць калядкі для дзятлаўчан.

Сёння жыхары райцэнтра зноў сустракалі ў госці калядоўшчыкаў — Звездара, Цыганку, шчодрых дзяўчат, зразумела, Казу і галоўны сімвал года – ласкавага і добрага Сабачку. Гаспадары ўдзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, варожбах, адорвалі пачастункамі калядоўшчыкаў, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія славяць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.