На Дзятлаўшчыне адбыўся раённы семінар-практыкум па народных рамёствах

На Дзятлаўшчыне адбыўся раённы семінар-практыкум па народных рамёствах

26.10.2023 Выкл. Автор admin

         Сакрэтамі, як спазнаць душу народа, супыніць час і ўкласці прыгажосць у кожны твор рук чалавечых, падзяліліся ўдзельнікі раённага семінара-практыкума «Развіццё традыцыйных рамёстваў ва ўстановах культуры клубнага тыпу».

На адкрыцці семінара дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская падкрэсліла: “Непарыўная сувязь паміж традыцыйнымі народнымі рамёствамі і прыкладным мастацтвам існуе цягам многіх стагоддзяў. Народная культурная спадчына – галоўны складнік сённяшняга нацыянальнага мастацкага набытку Беларусі, таму важна не толькі яе зберагаць, але і развіваць, перадаваць новым пакаленням маладых беларусаў. І вялікая радасць, што на Дзятлаўшчыне да спадчыны продкаў адносяцца з вялікай любоўю і пашанай”.
Актуальнасць гэтых слоў пацвердзілі і выступленні народных майстроў і работнікаў клубных устаноў.