Вытворчыя і творчыя дасягненні, арыгінальныя ідэі і рашэнні (+відэа)

Вытворчыя і творчыя дасягненні, арыгінальныя ідэі і рашэнні (+відэа)

03.07.2023 Выкл. Автор admin

      У кожнага чалавека ёсць куток, які стаў для яго стартавай пляцоўкай у вялікае жыццё, адкрыў дарогу да будучых дасягненняў.

Тысячы і тысячы славутых і простых грамадзян “вывеў у людзі” горад Дзятлава.

Нездарма выстава дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-гадовага юбілею горада Дзятлава атрымала трапную назву – “Горад нашых Перамог!”. На плошчы 17 Верасня таксама працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі “Ведаю Беларусь” і “Дзятлава ў люстэрку часу”.

У гарадскім парку свята сабрала тых, хто робіць свае першыя крокі па краіне фантазіі. Тут праходзіў вернісаж мастакоў дзіцячых школ мастацтваў “Натхненне” і міні-пленер “Малюем Дзятлава будучыні”. Прыгажосць суседнічала з песняй – побач ладзіўся фестываль фальклору “Вянок творчасці народнай”. Крыху воддаль праходзіла выстава тэматычных падворкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.