Свята лёну ў Дварцы

Свята лёну ў Дварцы

03.06.2023 Выкл. Автор admin

            Летні святочны каляндар праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” адкрыўся ўрачыстасцю ў аграгарадку Дварэц.
Мерапрыемства, прысвечанае лёну, любімай беларусамі расліне з больш чым двухтысячагадовай гісторыяй, сабрала мясцовых жыхароў і гасцей з розных куткоў Дзятлаўшчыны.
У час урачыстасці ўшанавалі людзей, якія займаюцца вырошчваннем і перапрацоўкай лёну – плённа працуюць на ААТ “Дварэцкі льнозавод”.Вядучыя займалі гледачоў цікавымі фактамі пра гэту сельскагаспадарчую культуру і народныя абрады, звязаныя з вырошчваннем лёну, градус добрага настрою падтрымлівалі артысты Дзятлаўшчыны.Са сваімі лепшымі песнямі прыехалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Мерапрыемства прадоўжылася конкурсам “Адгадай мелодыю”, народнымі забавамі ад тэатра гульні “Суседзі” і моладзевай дыскатэкай.