З падарункамі – да дзяцей

З падарункамі – да дзяцей

31.05.2023 Выкл. Автор admin

       Дзяцінства – гэта бесклапотны час, калі можна радавацца кожнаму дню, расці, марыць пра будучыню, ведаючы, што цябе любяць і твае праблемы вырашаюць клапатлівыя дарослыя.

        Гукі музыкі, звонкае рэха дзіцячага смеху – на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава радавалі маленькіх дзятлаўчан шматлікія госці, творчыя нумары і сонечнае цёплае надвор’е.

      Нотку добрага настрою сустрэчы задалі вакальная група ансамбля “Арэал” пад кіраўніцтвам Валянціна Палухіна, а таксама роставыя лялькі ўзорнай студыі роставых лялек “Яркий праздник для всех”. Дзеці ў гэты дзень знаходзіліся ў прыўзнятым настроі: з задавальненнем гулялі, спявалі, танцавалі, дэманстравалі спрыт, шпаркасць, кемлівасць і проста гарэзавалі.