“Зажынкі” ў “Граніт-Агра”: важкага коласа!

“Зажынкі” ў “Граніт-Агра”: важкага коласа!

11.07.2022 Выкл. Автор admin

У ААТ “Граніт-Агра” на полі паблізу вёскі Барышына адсвяткавалі “Зажынкі-2022”.

На мерапрыемстве, прысвечаным старту ўборачнай кампаніі на Дзятлаўшчыне, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, дырэктар і вядучыя спецыялісты гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў, супрацоўнікі Данілавіцкага сельвыканкама, святары праваслаўнага і каталіцкага духавенства.

Таксама з пачаткам жніва прысутных павіншавалі кіраўнік ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, галоўны аграном гаспадаркі Алена Майсейчык і галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Андрэй Падліпскі. Удзельнікаў свята частавалі хлебам. Па добрай традыцыі Станіславу Мазуру ўручылі сноп, які ён імкнуўся падняць як мага вышэй. У гэты момант усе  загадвалі жаданні: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не ламалася, каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам сёлятняй уборачнай. Для работнікаў поля з музычнымі віншаваннямі выступалі артысты Данілавіцкага дома культуры.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОН