Раённы семінар-практыкум «Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўстановах клубнага тыпу»

Раённы семінар-практыкум «Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўстановах клубнага тыпу»

14.04.2022 Выкл. Автор admin

ў Цэнтры культуры і народнай творчасці напярэдадні Вербнай нядзелі і свята Вялікадня прайшоў раённы семінар-практыкум «Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўстановах клубнага тыпу» з мэтай папулярызацыі традыцыйных рамёстваў. Для ўсіх прысутных працавала выстава-кірмаш работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з правядзеннем майстар-класаў па лозапляценню і ўпрыгожванню традыцыйных вербаў.

Сярод тых, хто прыйшоў паглядзець на цікавыя вырабы, былі прадстаўнікі раённых клубных установаў, выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. У рамках семінара-практыкума знаёмілі з традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі відамі рамёстваў для падрыхтоўкі да Вялікадня. Таксама расказвалі, якія былі рамёствы раней і ёсць цяпер, што карыстаецца большай папулярнасцю. Акрамя гэтага, на майстар-класах па лозапляценні і вырабе традыцыйных вербаў работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і майстар з Дварца Сяргей Балыкоў падзяліліся сваім вопытам у стварэнні розных прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Гезгалаўскім доме рамёстваў на майстар-класах творчая група спрабавала вязаць шыдэлкам, плесці традыцыйныя паясы і ствараць прыгожыя кампазіцыі з выцінанкі.