Песні і віншаванні прыгажуням Дзятлаўшчыны

Песні і віншаванні прыгажуням Дзятлаўшчыны

04.03.2022 Выкл. Автор admin

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Напярэдадні 8 Сакавіка прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва было адрасавана шмат цёплых слоў і пажаданняў. У зале сабраліся жанчыны рознага ўзросту і прафесій, кожная па-свойму непаўторная – усе яны ўвасабляюць прыгажосць, пяшчоту і чароўнасць роднай Дзятлаўшчыны.

З Міжнародным жаночым днём нашых жанчын павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Мы заўсёды з нецярпеннем чакаем гэта выдатнае свята. Выказваю сваю павагу да жанчын, якія натхняюць нас, мужчын, на смелыя ўчынкі, матывуюць на новыя дасягненні, ствараюць хатнюю ўтульнасць і цяпло, дораць жыццё на Зямлі. Усім прадстаўніцам прыгожага полу жадаю моцнага здароўя, жаночага шчасця, сямейнага дабрабыту, каб побач заўсёды былі верныя і клапатлівыя мужчыны, якія ў любы момант гатовы падставіць моцнае плячо, абараніць, стаць не толькі спадарожнікамі жыцця, але і надзейнай апорай. Са святам, мы вас вельмі любім!

Таксама з 8 Сакавіка жанчын павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык.

У гонар свята за добрасумленную плённую працу і прафесійныя дасягненні Ганаровыя граматы ад Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Жанна Каліноўская, Марына Нячай і Вольга Рагачова, ад раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Нікіпорчык і Алена Варанец. Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі Наталлю Бакшук, Таццяну Семянік, Людмілу Радзевіч, Ірыну Цыгель, Ларысу Кучынскую, Марыю Максімовіч, Лілію Лішык. Граматы ад раённага савета РГА “Белая Русь” уручылі Марыне Лашкоўскай, Вераніцы Фабішэўскай і Ларысе Чачотка, Падзячныя лісты – Дар’і Лашчанавай, Ірыне Лішык, Людміле Хоміч, Наталлі Ёда, Вікторыі Тыць, Таццяне Плаўскай і Людміле Лабар. За актыўную работу і важкі ўклад у развіццё жаночага руху Дзятлаўшчыны кветкі і памятныя падарункі атрымалі прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА “БСЖ “ Галіна Чура, Алена Жадзейка, Тамара Буяк, Таццяна Умоўская, Наталля Тамашова, Ларыса Гаўрош, Алена Якаўчык, Марына Крупіца, Таццяна Пашукевіч і Марына Палуянцэвіч.

Ну і, вядома ж, якое свята без музыкі і песень. Для віноўніц урачыстасці выступалі вядомыя артысты Дзятлаўшчыны: Ганна Харлінская, Іван Кашко, Андрэй Добыш і іншыя; творчыя калектывы – квартэт “Мара” і ВІА “Гарачыя сэрцы”. Таксама святочны настрой надавалі песні ў выкананні ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Сураўца і супрацоўнікаў РАНС.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ