
Вечар здароўя для сталых людзей
Творчым калектывам аддзела па правядзенню культурна масавых мерапрыемстваў г. Дзятлава быў арганізаваны вечар здароўя для сталых людзей “Быць здаровым ніколі не позна”. Практыкавалася сустаўная гімнастыка з гімнастычнымі палкамі, дыхальная гімнастыка Стрэльнікавай, а таксама комплекс рэабілітацыйных практыкаванняў на стуле, рэкамендаваны для выканання пасля перанесенага захворвання COVID – 19, прапанаваны ГУ “Республиканским клиническим медицинским центром Управделами Президента Республіки Беларусь”. На прыканцы, удзельникі мерапрыемства абмяняліся сваімі адчуваннямі, і дамовіліся сустрэцца яшчэ на запланаваных мерапрыемствах для сталых людзей і не толькі.