
«Жыццё, як песня»
«Жыццё, як песня» — пад такой назвай адбылася канцэртная праграма ў маланаселенай вёсцы Студзераўшчына. У праграме гучалi беларускiя песнi для жанчын, якiя амаль усё сваё жыцце прысвяцiлi фальклорным песням. На працягу 46 год, з’яўлялiся ўдзельнiцамi народнага фальклорнага калектыву i маюць мноства ўзнагарод. Творчыя работнiкi Дварэцкага Дома культуры, а таксама дырэктар Дзятлаўскага цэнтра культуры i народнай творчасцi Малiноўская Н.М. i метадыст аддзела метадычнай работы Янушкевiч Т.Г павiншавалi жанчын, уручылi падзячныя лісты за шматгадовую працу i падарылi падарункi.