
Канцэрт прызёраў конкурсу “Песенны вернісаж”
Святочную канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”, прысвечаную Дню Перамогі, прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны.
Старт мерапрыемству далі выступленні прызёраў “Песеннага вернісажу” ‒ Аляксандры Верабей, Анастасіі Вінцукевіч, Анастасіі Клімец, Алега Сабірава, Алёны Гузавец і Уладзіслава Ракуця. У час канцэрта яны былі ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі.