
Нашчадкі памятаюць вас, героі
Удзельнікі маршу трымалі ў руках фотапартрэты сваіх родных – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Калона стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшла да плошчы 17 Верасня, дзе ўдзельнікаў шэсця віталі госці свята.
Шэсце падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.