Вынiкi конкурсаў раённага свята

Вынiкi конкурсаў раённага свята

27.02.2021 Выкл. Автор admin

У конкурсе “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў многа, лепшы – адзін” трэцюю пазіцыю занялі гаспадыні КСУП “Жукоўшчына”, якія прадставілі 13 страваў з бліноў, другія – прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы” – 14 страваў. Не было роўных тут Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, кулінары якога прэзентавалі 34 розныя віды бліноў.
Лепшая лялька-пудзіла Масленіцы сёлета была ў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца – за КСУП «Хвiнявiчы», трэцяе – у Дварэцкай сярэдняй школы.
У “Парадзе саней 2021” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Хвінявіцкай сярэдняй школы, другое – у аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў “Праменьчык”, трэцяе – у Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы.
Нарэшце, у дзіцячым творчым конкурсе “Снежныя фантазіі” трэцімі былі прадстаўнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другімі – навучэнцы сярэдняй школы № 3, найбольш крэатыўнымі паказалі сябе выхаванцы дзятлаўскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.