Навагоднi ранішнік для дзяцей медработнікаў

Навагоднi ранішнік для дзяцей медработнікаў

29.12.2020 Выкл. Автор admin

Навагодні ранішнік для дзяцей работнікаў Дзятлаўскай ЦРБ прайшоў у Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Работнікі Цэнтра культуры сумесна з тэатрам роставых лялек і цыркавой студыяй “Марсі” падрыхтавалі для маленькіх гасцей свята цікавае прадстаўленне. Сумна не было нікому: дзеці радаваліся казачным героям і актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, расказвалі вершы і спявалі навагоднія песні, а бацькі дапамагалі ім у гэтым. Па завяршэнні свята дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.