Упершыню на “Зецельскім фэсце” былі арганізаваны два яркіх конкурса, галоўнымі ўмовамі для ўделу ў якіх, была наяўнасць самых юных членаў сямей – дзетак якія яшчэ поўзаюць або нядаўна навучыліся хадзіць.

Навінкамі 2020 года сталі конкурс-дэфіле дзіцячых калясак “Мая каляска – проста казка” і восеньскі “Забег паўзункоў”.

Тры цюнінгованыя дзіцячыя “экіпажы” выехалі на галоўную пляцоўку фестывалю. Бацькам былі прапанаваны некалькі тэмаў для ўпрыгажэння дзіцячых транспартных.

Сям’я Цяцерыных аформіла свой экіпаж у стылі “Нацыянальны каларыт”, а яго маленькая пасажырка Аліна апранула нацыянальны касцюм беларусачкі.






































