
«З музыкай і песняй па сцяжынках роднага края»
10 ліпеня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» з канцэртнай праграмай завітаў ў вёску Уланаўшчына. Праграма была насычанай і шматжанравай. Гледачы вельмі цёпла сустрэлі ўсіх удзельнікаў і ацанілі змястоўную і разнастайную праграму канцэрта. Падчас канцэрту гледачы дружна пляскалі ў далоні, падпявалі і танцавалі. Па заканчэнні канцэрта, было сказана шмат добрых слоў у адрас усіх удзельнікаў і выказана пажаданне сустрэцца яшчэ раз.