
Святочныя вiншаваннi
Выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Перамогі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і людзям, якія пацярпелі ад яе наступстваў, пачалі ажыццяўляць у Беларусі з 1 красавіка 2020 года адпаведна Указу № 491 “Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі”, падпісанаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2019 года.2 красавіка віншаванні і грошы прымала малалетні вязень з вёскі Данілавічы Жых Марыя Мартынаўна. З пажаданнямі здароўя і даўгалецця, словамі шчырай удзячнасці за Вялікую Перамогу да Марыі Мартынаўны завіталі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, начальнік аддзялення паштовай сувязі Круцілавічы Вікторыя Гармашук і ад калектыву Данілавіцкага Дома культуры Марыя Мартынаўна атрымала букет з канфет у рамках тэматычнага праекта «Вялікай Перамозе — 75!» “Букет пераможцу”.


