Музычная праграма  ў Раклевічах

Музычная праграма ў Раклевічах

06.03.2020 Выкл. Автор admin

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на базе Раклевіцкага дома культуры прайшла музычная праграма. У танцавальнай зале запрошаных гасцей чакалі “салодкія столікі”, чароўная музыка і святочнае ўбранства. Навучэнцы і педагогі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы і супрацоўнікі дома культуры падрыхтавалі для ўдзельнікаў музычнага кафэ цудоўную канцэртную праграму. У адрас прысутных гучалі песні і вершы, якія падарылі ўсім святочны настрой. У фае была размещана выстава дзiцячых работ. Пасля канцэрта творчым калектывам быў арганiзаваны рэйд-вiншаванне.