На раённай сцэне выступіў Руслан Аляхно

На раённай сцэне выступіў Руслан Аляхно

01.03.2020 Выкл. Автор admin

Поўную залу сабрала выступленне Руслана Аляхно, беларускага спевака, пераможцы тэлепраекта “Народны Артыст 2”, удзельніка конкурса песні “Еўрабачанне-2008”.

1 сакавіка ён упершыню наведаў Дзятлава і выступіў на сцэне Дзятлаўскага дома культуры і народнай творчасці з новай канцэртнай праграмай “Мы жывём”. Таксама выступіў разам з ім спявак, шоумэн і прадзюсар Сяргей Мінскі.

Мяркуючы па водгуках, выступленне спадабалася. За кожную песню гледачы дзякавалі шчырымі апладысментамі, спеваку дарылі кветкі.

Руслан Аляхно сваім выступленнем настроіў дзятлаўчан на вясновы лад, стварыў прыемную атмасферу і, пэўна, ніхто не пашкадаваў, што нядзельным днём пабыў на яго канцэрце.