
“Па старонках жывой гісторыі”
22 лютага ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры” праходзіла выстаўка “Па старонках жывой гісторыі” старадаўніх прылад хатняга побыту беларусаў. Святлана Грос расказала прысутным, што раней весці гаспадарку было няпроста. Старажытныя майстры вынаходзілі прадметы паўсядзённага побыту, якія дапамагалі чалавеку спраўляцца са мноствам спраў. Аб шматлікіх такіх вынаходствах сёння ўжо забыліся, таму што тэхналогіі, бытавая тэхніка і змена ўкладу жыцця цалкам выцеснілі іх. Прысутныя з цікавасцю слухалі расповед пра кожную прыладу і мелі магчымасць не толькі патрымаць у руках, але і паспрабаваць яе ў справе. Але ўсё гэта вопыт мудрага, працавітага народа, які можа пастаянна адраджацца, калі хоць кропелька памяці захаваецца ў душах людзей.