
“Каляда” ў Дзятлаве
Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з прадстаўнікамі ГА “БРСМ” і супрацоўнікамі МНС правялі калядкі для дзятлаўчан.



Святочнае шэсце ў традыцыйных народных строях разам са Звездаром, Дзедам Марозам, Казой і галоўным сімвалам 2020 года – Пацуком наведала гасцінных гаспадароў райцэнтра.




Калядоўшчыкі праспявалі беларускія абрадавыя песні, пагулялі ў гульні, правялі жартоўныя варожбы з блінамі, а гераіня абрада – гарэзлівая Каза – затанчыла на сёлетні багаты ўраджай. Госці пажадалі гаспадарам дабра, багацця, здароўя, дастатку і добрага настрою на ўвесь новы год.





За гэта гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі.


