
“А ў нас сёння Каляда!”
07.01.2020 г. удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вензавецкага Дома культуры прынялі ўдзел ў тэатралізаваным абрадзе “А у нас сёння Каляда!”, пад час якога ўдзельнікі славілі Ражство Хрыстова, віншавалі гаспадароў з вялікім святам, спявалі калядныя песні для жыхароў а\г Вензавец і вескі Юравічы, жадалі ўсім дабрабыту і здароўя ў будучым годзе. Са святам!